Субботний калейдоскоп

ДЗЕНЬ ПРАПАГАНДЫ ЗДАРОВАГА ЛАДУ ЖЫЦЦЯ

14.12.2024

Гульнёй-віктарынай «Вясёлы ўрок здароўя» і  брэйн-рынгам “Жыць здорава!” пачалася другая снежаньская субота для навучэнцаў установы адукацыі, прадоўжылася спартыўным святам “Здароўе – багацце на ўсе часы!”, а завяршылася наведваннем антынаркатычнай пляцоўкі на базе ДУА “Сярэдняя школа № 3 г. Стоўбцы”.

ДЗЕНЬ ГРАМАДЗЯНСКАГА І ПАТРЫЯТЫЧНАГА,

ДУХОЎНА-МАРАЛЬНАГА ВЫХАВАННЯ

07.12.2024

Актыўна, займальна і змястоўна прайшоў першы снежаньскі суботні дзень: удзел у краязнаўчай віктарыне “Ці ведаеш ты?” пачаткоўцаў, інтэрактыўнай віктарыне “Знак якасці маёй краіны” старшакласнікаў, квэсце “Сцежкаю памяці” вучняў сярэдняга звяна, спартыўнай гадзіне “Дзень рэкордаў” і наведванне басейна кожнага жадаючага, выніковы ўдзел (2 –е месца) у раённым турніры фізікаў – зрабіла шосты школьны дзень паспяховым і незабыўным.

ДЗЕНЬ ШКОЛЬНЫХ ТРАДЫЦЫЙ

30.11.2024

Багатай на цікавыя мерапрыемствы выдалася апошняя субота лістапада: навучэнцы пачатковых класаў прынялі актыўны ўдзел у гульнявой праграме «Павесялімся ад душы!», старшакласнікі абмеркавалі важнасць адказных паводзін падчас прафілактычнай гадзіны “Што неабходна ведаць пра ВІЧ/СНІД”, вучні сярэдняга і старэйшага звяна памераліся сіламі ў ходзе інтэлектуальнага паядынку-турніру “ХімікУм” у межах прадметнага тыдня.

Спартыўнае свята “Спорт і здароўе супраць СНІДу!” сабрала школьнікаў на традыцыйнае спартыўнае свята “Спорт і здароўе супраць СНІДу!”, прымеркаванае да Сусветнага дня барацьбы са СНІДам.

Зборная школьная каманда “Факел” заняла 1 месца ў раённым фестывалі “Крок да Алімпу”.

Бараноўская Валянціна, вучаніца 3 класа, стала абсалютнай пераможцай раённага конкурсу аратарскага майстэрства сярод вучняў пачатковых класаў “Сіла слова”.

ДЗЕНЬ УЗАЕМАДЗЕЯННЯ З СЯМ’ЁЙ

23.11.2024

Актыўна і змястоўна правялі чарговую тэматычную суботу навучэнцы школы, з цікавасцю і азартам прыняўшы ўдзел у сумесных дзіцяча-бацькоўскіх гульнявых праграмах «Разам весялей!», «Сямейны калейдаскоп».

Выніковым мерапрыемствам шостага дня стала фінальная сустрэча школьнага першынства па настольным тэнісе.

ДЗЕНЬ ПРАПАГАНДЫ ЗДАРОВАГА ЛАДУ ЖЫЦЦЯ

09.11.2024

Адназначную прыхільнасць да здаровага ладу жыцця выразілі навучэнцы школы падчас займальна-пазнавальнай праграмы “Курыць – здароўю шкодзіць!” (3 – 4 кл.),  гадзіны абмеркавання “Курэнне – шкода здароўю” (5 – 8 кл.), гульні-віктарыны “Мой выбар – здароўе!”, прымеркаваных да Сусветнага дня адказу ад курэння.

Дзень здароўя атрымаў працяг у спартыўным свяце “НЕ – дрэнным звычкам!” (3 – 11 кл.).

ДЗЕНЬ ГРАМАДЗЯНСКАГА І ПАТРЫЯТЫЧНАГА,

ДУХОЎНА-МАРАЛЬНАГА ВЫХАВАННЯ

02.11.2024

“Дарогаю дабра” па роднай Беларусі падарожнічалі ў першую суботу лістапада вучні школы, актыўна ўдзельнічаючы ў інтэлектуальнай гульні “Ліга беларускай якасці” (5 – 9 класы), віктарыне “Беларусь у маім сэрцы” (9 – 11 класы), аднаіменнай сяброўскай сустрэчы (3 – 4 класы), прысвечаных Году якасці.

З задавальненнем і азартам устанаўлівалі новыя рэкорды падчас спартыўных конкурсаў “Хутчэй! Вышэй! Мацней!”.

Прадоўжылася канікулярная субота наведваннем басейна!

ДЗЕНЬ УЗАЕМАДЗЕЯННЯ З СЯМ’ЁЙ

26.10.2024

Традыцыйным агульнашкольным святам ўраджаю “Пакроўскі кірмаш” разам з бацькамі падвялі вынікі першай чвэрці і пачалі восеньскія канікулы вішнявецкія школьнікі.

У форме інтэрактыўнай гульні “Цяпер я – пяцікласнік!” прайшло прысвячэнне вучняў 5 класа ў новы статус на другой ступені агульнай сярэдняй адукацыі.

ДЗЕНЬ ПРАЦОЎНАГА ВЫХАВАННЯ

 І ПРАФЕСІЙНАЙ АРЫЕНТАЦЫІ

19.10.2024

“Выбар прафесіі – шлях да поспеху!” – пад такім дэвізам прайшоў чарговы тэматычны суботні дзень. Старшакласнікі прынялі ўдзел у прафарыентацыйным ток-шоу “Гаворым і паказваем”. Актуальнае пытанне “Якую прафесію выбраць?” абмяркоўвалі за круглым сталом вучні сярэдняга звяна. У творчай майстэрні  “Умелыя рукі не ведаюць скукі” з задавальненнем папрацавалі вучні пачатковых класаў і падрыхтавалі сувеніры для сваіх матуляў і татаў.

Фінальным акордам Тыдня бацькоўскай любові стала дзіцяча-бацькоўскае спартыўнае свята “Здаровыя дзеці – шчаслівыя бацькі!”.

У змястоўна-насычанай праграме шостага школьнага дня знайшлося месца і для наведвання басейна.

ДЗЕНЬ ПРАПАГАНДЫ ЗДАРОВАГА ЛАДУ ЖЫЦЦЯ

12.10.2024

Цікава і займальна правялі чарговы суботні Дзень прапаганды здаровага ладу жыцця навучэнцы школы, актыўна ўдзельнічаючы ў пазнавальных гульнях “Усё пра здароўе” (3 – 4 кл.), “Мы за здаровы лад жыцця!” (8 – 11 кл.), круглым стале “Бяспека ў сетцы Інтэрнэт” (5 – 7 кл.), з азартам спаборнічаючы ў спартландыі “Залатая восень” (4 – 8 кл.).

ДЗЕНЬ ГРАМАДЗЯНСКАГА І ПАТРЫЯТЫЧНАГА,

ДУХОЎНА-МАРАЛЬНАГА ВЫХАВАННЯ

05.10.2024

Самыя шчырыя віншаванні і цёплыя пажаданні гучалі сёння ў адрас настаўнікаў, ветэранаў педагагічнай працы, педагогаў дадатковай адукацыі падчас святочнай праграмы  «Настаўнік! Перад іменем тваім!..», віншавальнай акцыі “Дзякуй табе, настаўнік!”, якія праводзіліся сёлета ва ўстанове адукацыі па ініцыятыве актывістаў школьнай піянерскай дружыны і пярвічнай арганізацыі ГА “БРСМ”, вучнёўскага самакіравання.

Завяршылася святочная субота наведваннем басейна ў ДУА “СШ № 4 г. Стоўбцы”.

ДЗЕНЬ УЗАЕМАДЗЕЯННЯ З СЯМ’ЁЙ

28.09.2024

Дзіцяча-бацькоўскім спартыўным святам “Сёння ў эстафеце – бацькі і дзеці!” адкрылі вучні 1 – 7 класаў спартыўны сезон у Дзень узаемадзеяння з сям’ёй.

Аб сямейных каштоўнасцях і традыцыях вялі гаворку вучні 5 – 7 класаў падчас тэматычнай гадзіны-абмеркавання; шляхі да  сямейнага шчасця вызначалі старшакласнікі ў ходзе гутаркі-практыкума.

У форме семінара-практыкума па тэме “Здароўе – гэта жыццё” прайшлі заняткі Бацькоўскага ўніверсітэта для бацькоў вучняў 10 класа.

ДЗЕНЬ ПРАЦОЎНАГА ВЫХАВАННЯ

 І ПРАФЕСІЙНАЙ АРЫЕНТАЦЫІ

21.09.2024

У свет прафесій акунуліся навучэнцы школы ў тэматычны вераснёўскі шосты дзень падчас інтэлектуальных квэст-гульняў “Прафесіі вакол мяне”, “Свет прафесій”.

Аматары здаровага ладу жыцця з пачатковай школы прынялі актыўны ўдзел у спартландыі “Асеннія забавы”, вучні сярэдняга звяна атрымалі мора пазітыву, наведаўшы басейн на базе ДУА “СШ № 4 г. Стоўбцы”, старшакласнікі арганізавалі велапрабег па родным ваколіцам.

ЗДАРОВАЯ СУБОТА

ДЗЕНЬ ПРАПАГАНДЫ ЗДАРОВАГА ЛАДУ ЖЫЦЦЯ

14.09.2024

Першы Дзень здароўя ў новым навучальным годзе адкрылі навучэнцы пачатковых класаў, актыўна ўдзельнічаючы ў лёгкаатлетычным спартыўна-масавым мерапрыемстве «300 талентаў для Каралевы», прадоўжылі вучні сярэдняга звяна гадзінай карысных парадаў  «Тваё здароўе ў тваіх руках!», прафілактычным заняткам “Уся праўда пра алкаголь” у межах Тыдня прававых ведаў.

Старшакласнікі далучыліся да рэспубліканскай акцыі “Сад надзеі”.

ДЗЕНЬ ГРАМАДЗЯНСКАГА І ПАТРЫЯТЫЧНАГА,

ДУХОЎНА-МАРАЛЬНАГА ВЫХАВАННЯ

 07.09.2024

Да Дня пісьменнасці былі прымеркаваны выхаваўчыя мерапрыемствы першай вераснёўскай школьнай суботы: інтэрактыўная віктарына  “Асветнікі зямлі беларускай” (5 – 8 кл.), пазнавальнае падарожжа ў гісторыю “Дзень беларускага пісьменства” (9 – 11 кл.).

Пад дэвізам “Ад вясёлых стартаў – да алімпійскіх вяршынь!” прайшло спартыўнае свята з удзелам навучэнцаў 5 – 11 класаў ў межах традыцыйнага для пачатку новага навучальнага года Тыдня спорту і здароўя.

поделиться в: