Мы сваёй Радзімы дзеці – беларусяняты!
У перыяд восеньскіх канікул з 30 кастрычніка па 4 лістапада ва ўстанове адукацыі распачне сваю працу аздараўленчы лагер “Вясёлка” з дзённым знаходжаннем дзяцей для навучэнцаў 1 – 4 класаў.
Падчас аздараўлення прадугледжана рэалізацыя творча-гульнявога праекту “Беларусяняты”. Напрацягу шасці дзён выхаванцы, удзельнічаючы ў шматлікіх разнастайных па форме і зместу выхаваўчых мерапрыемствах, прымеркаваных да пэўнага тэматычнага дня, пазнаёмяцца з асобнымі характэрнымі рысамі нашай краіны, каб напрыканцы лагернай змены сказаць: “Мы ведаем пра сваю зямлю не вельмі шмат, але дастаткова, каб з гонарам звацца беларусянятамі!”