Летнія канікулы 2024

ВЯСЁЛКАВАЕ ЛЕТА

Гасцінна расчыніў дзверы 3 чэрвеня 2024 года для навучэнцаў 1 – 6 класаў прышкольны аздараўленчы летнік “Вясёлка”. Хлопчыкі і дзяўчынкі стануць актыўнымі ўдзельнікамі творча-гульнявога праекту “Вясёлкавае лета дзень за днём”: змогуць цікава і карысна правесці свой вольны час, адпачыць, набрацца сіл, аздаравіцца, удзельнічаючы ў разнастайных па зместу і форме правядзення выхаваўчых і фізкультурна-аздараўленчых мерапрыемствах.

Начальнік лагера — Белік Марына Мікалаеўна   (+375295542582) 

Рэжым дня

дзённага аздараўленчага лагера ,,Вясёлка“

7.30 – 9.00          - збор дзяцей, зарадка

9.00 – 9.15          - ранішняя лінейка

9.15 – 10.00        - сняданак

10.00 – 12.00      - мерапрыемствы ў атрадах, культурна-масавыя,

                              фізкультурна- аздараўленчыя  мерапрыемствы,  

12.00 – 13.00       - аздараўленчыя працэдуры                  

13.00 – 13.30      - вольны час

13.30 – 14.30      - абед

14.30 – 16.00       - дзённы сон/адпачынак

16.00 – 16.20      - полудзень

16.20 – 16.50      - гульні на свежым паветры

16.50 – 17.00      - аперацыя “Чысціня”, падвядзенне вынікаў дня,

                              адыход дадому 

ПЛАН  ВЫХАВАЎЧАЙ РАБОТЫ АЗДАРАЎЛЕНЧАГА ДЗЁННАГА  ЛАГЕРА “ВЯСЁЛКА” ПА ГРАМАДЗЯНСКА-ПАТРЫЯТЫЧНАМУ НАКІРУНКУ ДЗЕЙНАСЦІ

                            для дзяцей, якія маюць патрэбу ў аздараўленні

 

                            Перыяд работы:

                                                                  з 03.06  па 21.06.2024 года

                                                                  Колькасць дзяцей: 28

Мэта: арганізацыя адпачынку, аздараўлення і інтэлектуальнага развіцця навучэнцаў школы ў летні час

 

Задачы работы  лагера:

  стварыць спрыяльныя ўмовы для якаснага  адпачынку і аздараўлення

вучняў;

    фарміраваць навыкі здаровага ладу жыцця;

    прывіваць любоў да Радзімы, беражлівыя адносіны да роднай зямлі;

    развіваць творчыя здольнасці дзяцей інтэлектуальнага, эстэтычнага, 

працоўнага і гульнёвага характару.

Дата

Назва мерапрыемства

 

Адказны

03.06

БЕЛАРУСЬ БЯСПЕЧНАЯ

Дэвіз дня: Свет без небяспекі!

1. Пазнавальная гадзіна “Деці ў Інтэрнэце” (у межах акцыі “КіберДзеці”, 1 атрад)

2. Прафілактычны занятак “Павуціна Інтэрнэту” (2 атрад)

3. Прафілактычны інтэрактыў “Бяспечныя канікулы” (1, 2 атрады)

4 Конкурс малюнкаў “Вось яно якое наша лета!..” (1, 2 атрады)

 

 

Ермаковіч І.М.

Лысая С.І.

Белік М.М.

Ермаковіч І.М.,  

Лысая С.І.

04.06

БЕЛАРУСЬ СІНЯВОКАЯ

Дэвіз дня: “Усё: ад зор далёкіх і да рос – твая Радзіма”

1. Пазнавальная гульня-віктарына “Мая Беларусь” (1 атрад)

2. Краязнаўчая гульня-віктарына “Я люблю Беларусь!” (2 атрад)

3. Конкурс малюнкаў “Беларусь мая, сінявокая” (1 - 2 атрады)

 

 

 

Лысая С.І.

Каменка М.Ф.

Рамановіч І.І.

 

 

05.06

 

БЕЛАРУСЬ ЗДАРОВАЯ

Дэвіз дня: “За здаровую будучыню!”

1. Конкурс малюнкаў “Здаровы я – здаровая краіна” (1 атрад)

2. Пазнавальнае падарожжа “Зялёная аптэка” (2 атрад)

3. Спартландыя “Будзем мы здаровыя, будзем мы вясёлыя” (1, 2  атрады)

4. Рухомыя гульні на свежым паветры “А мы спартыўныя і пазітыўныя!”

 

 

 

Ермаковіч І.М.

Нарановіч Л.Л.

Лысая С.І.

Ермаковіч І.М.,

Лысая С.І

06.06

БЕЛАРУСЬ МУЗЫЧНАЯ

Дэвіз дня: “У бары майго дзяцінства л’ецца птушак звонкі грай”

1. Музычнае падарожжа “У песнях славім Беларусь” (1 атрад)

2. Музычная гадзіна “Беларускія народныя песні ў маёй душы спяваюць” (2 атрад)

3.Канцэрт-маланка “Песні маёй краіны”(1, 2 атрады)

 

 

 

Каменка М.Ф.

Нарановіч Л.Л.

Рамановіч І.І.

 

07.06

БЕЛАРУСЬ МАСТАЦКАЯ

Дэвіз дня: “Беларуская казка запрашае ў госці вас!”

1. Кіналекторый “Лета: бяспека і здароўе”, фільм-казка “Лятучы галандзец” (1, 2  атрады)

2. Гульня-спаборніцтва “Рэпка” (2 атрад)

3. Конкурс атрадных тэатраў “Свята казкі” (1, 2 атрады)

 

 

 

Ермаковіч І.М.

Рамановіч І.І.

Каменка М.Ф.

 

10.06

БЕЛАРУСЬ ТУРЫСТЫЧНАЯ

Дэвіз дня: “Няма смачнейшай вадзіцы, як з роднае крыніцы”

1. Вандроўка “Роднымі сцежкамі!” (1 атрад)

2. Гульня-падарожжа “Вандроўка па роднай Беларусі” (2 атрад)

3. Турысцка-экалагічная гульня “Сцежкамі роднага краю” (1, 2 атрады)

 

 

 

Ермаковіч І.М.

Рамановіч І.І.

Лысая С.І.

 

11.06

БЕЛАРУСЬ СЯБРОЎСКАЯ

Дэвіз дня: “Птушка моцная крыламі, а чалавек - сябрамі”

1. Гульнявая праграма “Свята дружбы” (1 атрад)

2. Гадзіна зносін  “Сяброўства можа ўсё!” (2 атрад)

3.Актыўны адпачынак “Беларускія народныя  гульні”  (1, 2 атрады)

 

 

 

 

Ермаковіч І.М.

Каменка М.Ф.

Гумен Л.І.

 

12.06

БЕЛАРУСЬ СІМВАЛІЧНАЯ

Дэвіз дня: “Чужое гняздо халоднае”

1.Гадзіна-прэзентацыя “Нашы сімвалы – наш гонар” (1 атрад)

2. Гадзіна адкрытых думак “Я – грамадзянін сваёй краіны” (2 атрад)

3.Пазнавальна-займальная гадзіна “Крылаты сімвал Беларусі” (1 – 5 кл.)

 

 

 

Лысая С.І.

Рамановіч І.І.

Ермаковіч І.М.

 

13.06

БЕЛАРУСЬ ТАЛЕНАВІТАЯ

Дэвіз дня: “Талент – гэта вясёлкавы мост ад сэрца людскога да мары”

1.Экскурсія на радзіму Я Коласа (наведванне музея-сядзбы “Акінчыцы” (1 – 2 кл., 1 атрад)

2. Літаратурная віктарына “Славутыя сыны беларускай зямлі” (2 атрад)

3.Канцэрт-экспромт “Сузор’е талентаў” (1, 2 атрады)

 

 

 

Каменка М.Ф.

Рамановіч І.І.

Гумен Г.І.

14.06

БЕЛАРУСЬ ФАЛЬКЛОРНАЯ

Дэвіз дня: “На вечарах нас музыка збірае, не толькі хата – уся зямля спявае!”

1. Фальклорны карагод “Мудрасць беларусаў” (1 атрад)

2. Інтэлектуальны марафон “З любоўю да роднага слова” (2 атрад)

3. Наведванне этнаграфічнага пакою  “Беларуская хатка”

 

 

 

Ермаковіч І.М.

Каменка М.Ф.

Лысая С.І.

 

17.06

БЕЛАРУСЬ ПРАЦОЎНАЯ

Дэвіз дня: “У няўмечкі не баляць ні ручкі, ні плечкі”

1. Калектыўная творчая справа “Умелыя ручкі” (1 атрад)

2. Гульнявая праграма “Усе прафесіі важныя і патрэбныя” (2 атрад)

3. Гульнявая праграма “У свеце народных рамёстваў” (1, 2 атрады)

 

 

Каменка М.Ф.

Рамановіч І.І.

Нарановіч Л.Л.

18.06

БЕЛАРУСЬ ГІСТАРЫЧНАЯ

Дэвіз дня: “Тут пазвоньваюць вякі, нібы мак даспелены”

1. Сустрэча маленькіх патрыётаў  “Беларусь ад А да Я” (1 атрад)

2. Пазнавальная гадзіна “Мая родная Беларусь” (2 атрад)

3. Кінапрагляд  “Артэк. Вялікае падарожжа”,  “Бяспека на вадзе” (1, 2 атрады)

 

 

Лысая С.І.

Рамановіч І.І.

Гумен Л.І.

 19.06

БЕЛАРУСЬ ЗАПАВЕДНАЯ

Дэвіз дня: “Як заслон два белыя крылы”

1. Экалагічны конкурс “Прырода – наш дом” (1 атрад)

2. Гульня-падарожжа “Загадкавая пушча” (2 атрад)

3. Экавандроўка “Чараўніцтва Завітанскага лесу” (1, 2 атрады)

 

 

Каменка М.Ф.

Лысая С.І.

Нарановіч Л.Л.

20.06

БЕЛАРУСЬ  СПАРТЫЎНАЯ

Дэвіз дня: “Спорт любіць – здаровым быць!”

1. Конкурс малюнкаў “Сябруем са спортам” (1 атрад)

2. Віктарына “Знатакі спорту” (2 атрад)

3. Спартландыя“Дужыя, спрытныя, смелыя” (1, 2 атрады)

 

 

 

Лысая С.І.

Нарановіч Л.Л.

Гумен Л.І.

 

21.06

БЕЛАРУСЬ ГЕРАІЧНАЯ

Дэвіз дня: “Памножым славу Айчыны нашай!..”

1. Гадзіна памяці “Мы помнім. Мы ганарымся” (1, 2 атрады)

2. Працоўны дэсант да помніка малагадовай ахвяры фашызму Мікалаю Карсеку (2 атрад)

3.Наведванне помніка воінам-вызваліцелям, ускладанне кветак (1, 2 атрады)

4. Гульнявая праграма “Вясёлка збірае сяброў”  (1 атрад)

 

 

 

Каменка М.Ф.

Нарановіч Л.Л.

Нарановіч Л.Л.

Рамановіч І.І.

 

 

           

  

 

поделиться в: