Мэта: стварэнне ўмоў для атрымання якаснай адукацыі, павышэнне яе эфектыўнасці ў адпаведнасці з актуальнымі і перспектыўнымі патрабаваннямі дзяржавы і грамадства
Задачы :
1. Стварыць умовы для эфектыўнай адукацыйнай дзейнасці праз:
павышэнне якасці правядзення вучэбных і факультатыўных заняткаў у адпаведнасці з патрабаваннямі адукацыйных стандартаў;
фарміраванне прадметных, асобасных і метапрадметных кампетэнцый навучэнцаў у працэсе навучання, стварэнне станоўчага мікраклімату на вучэбных занятках для навучэнцаў з розным узроўнем вучэбнай матывацыі;
удасканаленне сістэмы работы па выяўленні і падтрымцы высокаматываваных і адораных навучэнцаў, уцягненне іх у інавацыйную і навукова-даследчую дзейнасць;
развіццё здароўезберагаючага асяроддзя, забеспячэнне бяспечных умоў знаходжання вучняў ва ўстанове адукацыі
бесперапыннае ўдасканаленне прафесійнага ўзроўню, засваенне абноўленага зместу вучэбных прадметаў, актывізацыю работы па трансляцыі практычных вынікаў адукацыйнай дзейнасці, прафесійных дасягненняў педагогаў;
далейшае развіццё і ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай і вучэбна-метадычнай базы ўстановы адукацыі, яе інфармацыйнай прасторы.
2. Удасканальваць адзіную выхаваўчую прастору праз:
фарміраванне патрыятызму, грамадзянскай актыўнасці і сацыяльнай адказнасці праз развіццё дзіцячых ініцыятыў, вучнёўскага самакіравання, актывізацыю работы дзіцячых і юнацкіх грамадскіх аб’яднанняў «БРПА» і «БРСМ», сацыяльна значымую дзейнасць;
захаванне і ўмацаванне фізічнага і псіхалагічнага здароўя вучняў праз фарміраванне маральнай устойлівасці асобы, гатоўнасці супрацьстаяць небяспекам рознага характару, навучанне навыкам самарэгуляцыі, стрэсаўстойлівасці, пазітыўнага светаўспрымання і бесканфліктных зносін, прафілактыку розных відаў залежнасці, папулярызацыю фізічнай культуры і спорту;
стварэнне бяспечнага асяроддзя ва ўстанове адукацыі праз далейшае ўдасканаленне сістэмы прававой адукацыі навучэнцаў і інфармацыйна-камунікатыўнай прасторы прафілактычнай работы;
арганізацыя прадуктыўнага ўзаемадзеяння з сям’ёй з мэтай павышэння ўзроўню педагагічнай кампетэнтнасці і прававой граматнасці бацькоў, прафілактыкі сямейнага недабрабыту.
Министерство образования Республики Беларусь
Управление по образованию, спорту и туризму Столбцовского райисполкома
Государственное учреждение образования
Вишневецкая средняя школа