Асеннія канікулы 2023

ДЗЕНЬ ШОСТЫ

БЕЛАРУСЬ ГЕРАІЧНАЯ

04.11.2023

 

Апошні дзень тэматычнай лагернай змены  “Беларусяняты” прайшоў пад дэвізам: “Памножым славу Айчыны нашай!..”

Выхаванцы накіраваліся ў краязнаўчае падарожжа “Край мне гэты заўжды дарагі”, затым наведалі школьную экспазіцыю “Боль і памяць беларускай зямлі”, праглядзелі мастацкі фільм “Дзяўчынка шукае бацьку”, прынялі ўдзел у спартыўна-ваенізіраванай эстафеце “Раўняемся на герояў!”.

Добрае восеньскае надвор’е дазволіла набрацца моцы, пазітыву, бадзёрасці падчас рухомых гульняў на свежым паветры.

ДЗЕНЬ ПЯТЫ

“БЕЛАРУСЬ ПАЭТЫЧНАЯ.

БЕЛАРУСЬ МУЗЫЧНАЯ”

03.11.2023

Чарговы дзень лагернай змены прайшоў пад дэвізам: “Як песня народа, неўміручы наш Колас”. Выхаванцы накіраваліся ў інтэрактыўную віртуальную вандроўку “Сцяжынкамі жыцця Якуба Коласа”: згадалі не толькі вядомыя факты з жыцця свайго славутага земляка, але і адкрылі для сябе не вядомыя старонкі яго біяграфіі, паслухалі і прачыталі ўрыўкі з вершаваных і празаічных твораў песняра.

Падчас музычнай гадзіны “Песні маёй краіны” з ахвотай спявалі беларускія песні і танцавалі пад кампазіцыі беларускіх эстрадных выканаўцаў.

Добрае надвор’е дазволіла правесці вольны час на свежым паветры, радуючыся восеньскаму сонейку і стракатай лістоце ў школьным двары.

ДЗЕНЬ ЧАЦВЁРТЫ

“БЕЛАРУСЬ ПРАЦОЎНАЯ, БЕЛАРУСЬ СТАРАННАЯ!”

02.11.2023

Чарговы дзень лагернай змены прайшоў пад дэвізам: “А ў няўмечкі не баляць ні ручкі, не плечкі”. Згодна тэматычнай накіраванасці дня і заяўленаму дэвізу, творча-працоўныя заняткі запоўнілі ўсю выхаваўчую прастору і вольны час навучэнцаў. У ходзе гульнявой праграмы “У свеце народных рамёстваў” дзеці пашырылі веды аб традыцыйных беларускіх промыслах, народных абрадах, прынялі ўдзел у рухомых і інтэлектуальных конкурсах: “Ад зярнятка да хлеба”, “Адгадай, хто я?”, “Што каму патрэбна?”, “Вясёлы хлебавоз”, “Матыльшчыкі”. Кожны паспрабаваў свае магчымасці пры выкананні выцінанкі “Дрэва жыцця”.

Не сумавалі выхаванцы і падчас творчай майстэрні “У гасцях у Восені”: аплікацыя з гарбузовага насення захапіла ўсіх і на працяглы час. І як вынік – арыгінальныя работы, выкананыя сваімі рукамі, у якасці найлепшага асенняга падарунка матулям і татам.

На свежым паветры ўспомнілі беларускія народныя гульні: “Кілім-баба”, “Міхасік”, “Гарлачыкі”. Дзень прайшоў насычана, весела і непрыкметна.

ДЗЕНЬ ТРЭЦІ

“БЕЛАРУСЬ СПАРТЫЎНАЯ,

 ВЕЛАРУСЬ ЗДАРОВАЯ”

01.11.2023

Трэці дзень лагернай змены “Беларусяняты” прайшоў пад дэвізам: “Здаровы я – здаровая краіна!”

 Напачатку выхаванцы на “цягніку Здароўя” ў складзе каманд “Вітамінкі” і “Апельсінкі” адправіліся ў пазнавальнае падарожжа, спыняючыся на пэўных тэматычных станцыях і выконваючы адпаведныя цікавыя заданні.

Спартыўна-гульнявая праграма “Хочам быць здаровымі!” стала дынамічным лагічным працягам гульні-віктарыны “Азбука здароўя”. Шматлікія цікавыя конкурсы: “Данясі гарбуз”, “Збяры ўраджай”, “Пасадка цыбулі”, “У агарод пайшлі – моркву знайшлі” і др. – пашырылі веды навучэнцаў аб здаровым харчаванні і далучылі да актыўнага ладу жыцця.

Шмат цікавага і карыснага аб спартыўных гульнях і спартыўным абсталяванні даведаліся выхаванцы падчас прагляду м/ф “Спартанія”.

ДЗЕНЬ ДРУГІ

“БЕЛАРУСЬ СІНЯВОКАЯ”

31.10.2023

Пад дэвізам “Усё: ад зор высокіх і да рос – твая Беларусь!” адправіліся выхаванцы ў займальна-пазнавальнае падарожжа па сінявокай Беларусі. Падчас гульні-віктарыны дзве каманды “Васількі” і “Несцерка” пабывалі на станцыях “Кляновая”, “Грыбная палянка”, “Птушыны базар”, “Васільковая”, “Лясная”, “Музычная” і ўзнавілі веды пра родны край, прадэманстравалі інтэлектуальныя здольнасці.

Шмат цікавага з гісторыі беларускага народа, геаграфіі краіны, яе прыроднай і культурнай спадчыны даведаліся выхаванцы, а таксама праявілі сваю эрудыцыю падчас інтэрактыўнага квіза “Сем цудаў Беларусі”.

Наведванне кінатэатра “Беларусь” стала не менш займальным працягам і лагічным завяршэннем багатага на мерапрыемствы чарговага дня канікул. Добрая жыццясцвярджальная казка “Па шчупакову загаду” дапамагла выхаванцам зразумець, што самыя вялікія цуды могуць адбыцца, калі сам прыкладзеш для гэтага намаганні.

Рухомыя гульні на свежым паветры дазволілі хлапчукам і дзяўчынкам набрацца сіл і добрага настрою.

ДЗЕНЬ ПЕРШЫ

“БЕЛАРУСЬ ГІСТАРЫЧНАЯ.

БЕЛАРУСЬ ТУРЫСТЫЧНАЯ”

30.10.2023

Згодна заяўленай назве першы дзень лагернай змены “Беларусяняты” прайшоў пад дэвізам: “Нам, нашчадкам, дадзена Радзіма ад дзядоў і прадзедаў”. Выхаванцы прынялі актыўны ўдзел у гульні-віктарыне “Мы родам з Беларусі”, турніры знаўцаў роднай мовы “Беларуская скарбонка”, малявалі беларускія ўзоры, гулялі ў беларускія народныя гульні на свежым паветры ў прыгожы восеньскі дзянёк.