Тыдзень англійскай мовы

15.04.2023

З 10 па 15 красавіка ў нашай школе прайшаў традыцыйны тыдзень англійскай мовы “Learn English! Understand the world!”. На працягу тыдня праводзіліся шматлікія пазнавальныя мерапрыемствы.

 Вучні 5-8 класаў сабраліся на бліц-турнір “Што я ведаю пра Англію?” Не засталіся па-за ўвагай і малодшыя школьнікі. Вучні 3-4 класаў з вялікім задавальненнем  прынялі ўдзел у “Quiz Game”, дзе паказалі сваю эрудыцыю і кемлівасць, уменне працаваць сумесна.

 Караоке-шоу “Спяваем на англійскай мове разам!” сабрала аматараў песен, дзе вучні ўсе разам праспявалі свае любімыя песні на англійскай мове.

На працягу тыдня навучэнцы школы  прынялі ўдзел у выставе малюнкаў  Я малюю Англію”.

Закончыўся тыдзень музычнай гасцёўняй “The Beatles forever”, у якой прынялі ўдзел вучні 9 – 11 класаў. З вялікім задавальненнем і цікавасцю навучэнцы пазнаёміліся з жыццём і творчасцю легендарнай англійскай групы.

Усе мерапрыемствы прайшлі ў атмасферы даверу і творчасці.