Экскурсія ў нацыянальную бібліятэку Рэспублікі Беларусь

05.11.2022

Апошні дзень канікул адзінадушна было вырашана прысвяціць экскурсіі ў Нацыянальную бібліятэку. Гэта грандыёзнае збудаванне зрабіла на дзяцей незабыўнае ўражанне. Раней яны ўяўлялі бібліятэку як найбагацейшы збор кніг. Адзіным, што вылучала яе ва ўспрыманні рабят сярод іншых такіх устаноў, была незвычайная архітэктура. Зараз жа юнакі і дзяўчаты пераканаліся, што на самай справе гэта вялікі мультыфункцыянальны цэнтр, дзе спалучыліся высокія тэхналогіі і ультрасучасны дызайн. Навучэнцы нашай школы не толькі на свае вочы пабачылі самую маленькую і самую вялікую ў свеце кнігі, але і самі паназіралі за высокатэхналагічным працэсам дастаўкі кнігі чытачам, ацанілі ўтульнасць і зручнасць чытальнай залы. Напрыканцы дзеці мелі магчымасць падняцца на аглядную пляцоўку і ўдосталь палюбавацца сталіцай нашай краіны.

поделиться в: