Тыдзень пачатковых класаў

24.09.2022

 З 19 па 24 верасня 2022 года ва ўстанове адукацыі прайшоў тыдзень пачатковых класаў.  Тэма тыдня “Дабрыня пачынаецца з дзяцінства”. Тыдзень прайшоў пад дэвізам ”Дары дабро -  і поспех абавязкова прыйдзе ”. У рамках тыдня былі арганізаваныя пазакласныя мерапрыемствы, акцыі “Дары дабро”, “Добрае слова і кошцы прыемна”. Тыдзень пачатковых класаў прайшоў арганізавана, у атмасферы творчасці, супрацоўніцтва і паказаў высокі вынік працы настаўнікаў пачатковых класаў. Кожны дзень зацікавіў навучэнцаў, садзейнічаў стварэнню ўмоў для інтэлектуальнага і эмацыянальнага самавыражэння малодшых школьнікаў, якія змаглі паказаць уменне супрацоўнічаць, працаваць у калектыве.