Цікавага падарожжа на планету Здароўя

18.12.2023

Цікавага падарожжа на планету Здароўя!

З 26 па 31 снежня 2023 года ў перыяд зімовых канікул на базе Дзяржаўнай установы адукацыі “Вішнявецкая сярэдняя школа” распачне сваю працу аздараўленчы лагер “Вясёлка”.

Навучэнцы 1 – 4 класаў стануць актыўнымі ўдзельнікамі творча-гульнявога праекту “Планета Здароўя”: здзейсняць унікальнае падарожжа на востраў Бяспекі, павандраваўшы па акіяне Задавальнення, трапяць у заліў Гігіены, наведаюць пік Актыўнасці і мыс Жаданняў, атрымаюць пры гэтым сапраўдны вадаспад Пачуццяў.

Хутчэй бы прыйшлі канікулы!