Тыдзень роднай мовы

23.09.2022

Кожны народ стварыў

хоць бы адзінгеніяльны

твор, і творгэты – мова

Словы беларускага паэта Алеся Разанава сталі дэвізам Тыдня роднай мовы, што прайшоў у нашай школе з 16 па 23 верасня.

Мерапрыемствы тыдня садзейнічалі развіццю інтэлектуальных магчымасцей вучняў, іх творчых здольнасцей, выхаванню любові і павагі да роднай мовы, падтрымлівалі цікавасць да яе вывучэння. 

Усе дзеці і настаўнікі прынялі актыўны ўдзел уакцыі “Я нарадзіўся ў Беларусі і так, як маці, гавару”. З задавальненнем паўдзельнічалі яны і ў музычным калейдаскопе “Беларусь мая сінявокая”.

Штодзень каля стэнда “Святло роднага слова” збіраліся тыя, хто хацеў праявіць свае веды і кемлівасць. Яны разгадвалі загадкі і рэбусы, рашалі лінгвістычныя задачы і шукалі адказы на пытанні крыжаванак.

Аматары беларускай паэзіі прынялі ўдзел у акцыі “Чытаем вершы пра родную мову” і пераканалі  ўсіх у тым, што яныне проста выразна чытаюць вершы, а прапускаюць іх праз сваё сэрца.

Значны ўплыў на свядомасць вучняў аказала выстава, прысвечаныя беларускім пісьменнікам-юбілярам 2022 года. Дзеці мелі магчымасць прыгадаць звесткі з біяграфіі і творчасці нашых творцаў: Якуба Коласа, Янкі Купалы, Леаніда Дранько-Майсюка, Алены Васілевіч і інш.

Напрацягу ўсяго тыдня для кожнай узроставай групы былі праведзены пазнавальна-выхаваўчыя мерапрыемствы. Вучням малодшых класаў даспадобы прыйшлося поле цудаў “Родная мова – аснова асноў”. Навучэнцы 5 і 6 класаў  з ахвотай паўдзельнічалі ў квэсце “Беларускі фальклор”.  Конкурсная праграма  “З любоўю да роднага слова” мела сваёй мэтай прыцягнуць увагу рабят з 7 і 8 класаў. Самыя старэйшыя прынялі ўдзел у лінгвістычным турніры “Знаўцы роднай мовы”.       У гульнявой, займальнай форме вучні паказалі веды па ўсіх раздзелах мовазнаўства, а таксама згадалі народныя звычаі беларусаў. Школьнікі ўбачылі і адчулі, наколькі багатая і прыгожая, мілагучная і самабытная наша родная мова.