Вясёлкавае лета

03.06.2024

ВЯСЁЛКАВАЕ ЛЕТА

Гасцінна расчыніў дзверы 3 чэрвеня 2024 года для навучэнцаў 1 – 6 класаў прышкольны аздараўленчы летнік “Вясёлка”. Хлопчыкі і дзяўчынкі стануць актыўнымі ўдзельнікамі творча-гульнявога праекту “Вясёлкавае лета дзень за днём”: змогуць цікава і карысна правесці свой вольны час, адпачыць, набрацца сіл, аздаравіцца, удзельнічаючы ў разнастайных па зместу і форме правядзення выхаваўчых і фізкультурна-аздараўленчых мерапрыемствах.