Лагер працы і адпачынку "Мара"

26.07.2021

Аздараўленчы лагер працы і адпачынку «Мара»

 

26 ліпеня 2021 года на базе Дзяржаўнай установы адукацыі “Вішнявецкая сярэдняя школа” пачаў працаваць аздараўленчы лагер працы і адпачынку “Мара”. Работа лагера накіравана на набыццё дзецьмі практычных працоўных навыкаў, прыцягненне да грамадска-карыснай дзейнасці, фарміраванне ў дзяцей навыкаў здаровага ладу жыцця, стварэнне ўмоў для прафесіянальнага самавызначэння.

На працягу 18 летніх дзён дзесяць юнакоў і дзяўчат 9-11 класаў будуць сумяшчаць працу з адпачынкам.