Тыдзень геаграфіі

26.10.2020

З 26.10.2020 па 31.10.2020 ва ўстанове адукацыі прайшоў тыдзень геаграфіі з мэтаю фарміравання і падтрымання ўстойлівага пазнавальнага інтарэсу да вывучэння вучэбнага прадмета “Геаграфія”, выхавання ў вучняў патрыятызму, пачуцця адказнасці, пашырэння кругагляду навучэнцаў і замацавання ведаў, атрыманых на вучэбных занятках, развіцця навыкаў самастойнай працы.

Прынцып правядзення тыдня: кожны навучэнец з’яўляецца актыўным удзельнікам усіх падзей тыдня і можа паспрабаваць сябе ў розных ролях і відах дзейнасці.

Ужо па традыцыі, у панядзелак, прайшло адкрыццё прадметнага тыдня з агучваннем мерапрыемстваў на наступныя дні. У тыдні прынялі ўдзел вучні  ІІ, ІІІ ступеняў навучання. З мэтаю развіцця пазнавальнага інтарэса да прадмета была  арганізавана гульня-віктарына “Сакрэты Бермудскага трохвугольніка” для 5 - 11 класаў. На бітву знаўцаў “На геаграфічных прасторах” былі запрошаны вучні 5 - 11 класаў. Тут дзеці змаглі паспаборнічаць за тытул Знаўца геаграфіі.

У чацвер 29 кастрычніка на перапынках праводзілася экспрэс-віктарына “На бяскрайніх прасторах”, якая збірала жадаючых паказаць свае веды з розных абласцей геаграфіі.

Фінальным акордам тыдня стала геаграфічная баталіяКапітаны далёкіх падарожжаў”, удзел у якой прынялі зборныя каманды вучняў 8 - 11 класаў. Мерапрыемства пакінула шмат пазітыўных эмоцый і дазволіла ў гульнявой форме не толькі паглыбіць веды, але і  цікава правесці час.