Лагер дзённага знаходжання "Вясёлка"

30.10.2020

Мы сваёй Радзімы дзеці – беларусяняты!

У перыяд асенніх канікул з 31 кастрычніка па 6 лістапада ва ўстанове адукацыі распачне сваю працу аздараўленчы лагер “Вясёлка” з дзённым знаходжаннем дзяцей для навучэнцаў 1 – 4 класаў.

Падчас аздараўлення прадугледжана рэалізацыя творча-гульнявога праекта “Беларусяняты”. На працягу шасці дзён выхаванцы, удзельнічаючы ў шматлікіх разнастайных па форме і зместу выхаваўчых мерапрыемствах, прымеркаваных да пэўнага тэматычнага дня, пазнаёмяцца з асобнымі характэрнымі рысамі нашай краіны, каб напрыканцы лагернай змены сказаць:  “Мы ведаем пра сваю зямлю не вельмі многа, але дастаткова, каб з гонарам звацца беларусянятамі!”