Х педагагічны марафон

19.10.2020

З 19 па 24 кастрычніка ва ўстанове адукацыі ў рамках Х педагагічнага марафону "Прафесіянальнае самавызначэнне - умова паспяховай сацыялізацыі асобы" былі праведзены разнастайныя мерапрыемствы.

На ўроку працоўнага навучання вучаніцы 5 класа не толькі пазнаёміліся з відамі бутэрбродаў і спосабамі іх прыгатавання, але і даведаліся сакрэты прафесіі повара і афіцыянта

Шасцікласнікі на факультатыўным занятку па гісторыі Беларусі пабывалі ў "Горадзе майстроў" і пазнаёміліся з прафесіямі сярэдневякоўя

"Ярмарка прафесій" дапамагла вучням 2 класа ў займальнай форме даведацца пра сучасныя прафесіі

Для вучняў 3 класа праводзілася займальная гульня-падарожжа "Все профессии важны, все профессии нужны"

З асаблівасцямі прафесій сваіх бацькоў пазнаёміліся вучні 4 класа ў час правядзення гульні-конкурсу "У свеце прафесій"

Праходзячы па станцыях прафарыентацыйнага квэста "Прымерай прафесію" і выконваючы цікавыя заданні, сямікласнікі паспрабавалі сябе ў розных прафесіях

Інтэлектуальная гульня "Прафкактэйль" пазнаёміла вучняў 9 класа з прафесіямі знакамітых людзей свету