Тыдзень будучага першакласніка

28.09.2020

З 29 верасня па 3 кастрычніка 2020 года ва ўстанове адукацыі праходзіў тыдзень будучага першакласніка.

Мэта тыдня: устанаўленне даверлівых і партнёрскіх адносін паміж педагогамі дашкольнай установы адукацыі, установы агульнай сярэдняй адукацыі і бацькамі будучых першакласнікаў.

Кожны дзень тыдня быў тэматычны.

У панядзелак будучыя першакласнікі былі запрошаны на Дзень адкрытых дзвярэй. Для дзяцей была арганізавана гульня-падарожжа “Па школьнай краіне”.

У аўторак выхаванцы групы падоўжанага дня і будучыя першакласнікі прынялі ўдзел у практычным занятку “У пошуках гукаў”.

У сераду будучыя першакласнікі разам удзельнічалі ў гульні віктарыне “Падарожжа па казачнай краіне”. Дзеці разам з выхавацелямі гулялі, адгадвалі загадкі. Кожны ўдзельнік атрымаў узнагароду.

У чацвер кіраўніцтва ўстановы адукацыі арганізавала сустрэчу з законнымі прадстаўнікамі  будучых першакласнікаў. На бацькоўскім сходзе “Першы раз у першы клас”  разглядаліся пытанні арганізацыі адукацынага працэсу ў 1 класе, гатоўнасці дзяцей да навучання ў школе, арганізацыі работы Школы будучага першакласніка.

У пятніцу выхаванцы групы падоўжанаг дня і будучыя першакласнікі прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў “Я – першакласнік”

Такім чынам, тыдзень будучага першакласніка прайшоў арганізавана, у атмасферы адкрытасці, партнёрства, супрацоўніцтва. Усе мерапрыемствы прайшлі на дастаткова высокім ўзроўні. Праведзеныя мерапрыемствы далі магчымасць пазнаёміць будучых вучняў з установай адукацыі; законных прадстаўнікоў дзяцей – з асаблівасцямі арганізацыі адукацыйнага працэсу ў 1 класе, практычнымі парадамі і рэкамендацыямі па падрыхтоўцы дзіцяці да школы; арганізаваць работу Школы будучага першакласніка.