Субботний калейдоскоп

ДЗЕНЬ УЗАЕМАДЗЕЯННЯ З СЯМ'ЁЙ

22.04.2023

Разам з бацькамі разгадвалі рэбусы, галаваломкі, удзельнічалі ў разнастайных інтэлектуальных конкурсах падчас сямейнай гасцёўні “Адгадваем і гуляем разам” вучні 2 класа ў чацвёртую тэматычную суботу красавіка. Навучэнцы 9 класа абмяркоўвалі, якія бываюць сем’і, вызначалі складаемыя шчаслівай сям’і разам з шматдзенай матуляй Юрасавай Васай Уладзіміраўнай у ходзе гадзіны зносін. Калектыўна “па цаглінцы” ўзводзілі будынак будучай дружнай сям’і вучні 5 – 8 класаў падчас інтэрактыўнай гадзіны “Дрэва сям’і – дрэва кахання!”.

А разам дружная каманда вучняў 2 – 9 класаў напоўніла школьны стадыён вясёлым смехам і пераможнымі ўсклікамі, удзельнічаючы ў спартыўнай гульні-конкурсе.

Паспелі вучні ў шосты школьны дзень паўдзельнічаць і ў   раённым фестывалі творчасці “Фабрыка

зорак”, і ў раённым конкурсе работ вучняў даследчага характару, і дапамагчы дарослым падчас рэспубліканскага суботніка.

ДЗЕНЬ ПРАЦОЎНАГА І ПРАФЕСІЙНАГА ВЫХАВАННЯ

15.04.2023

У пазнавальнае падарожжа адправіліся навучэнцы школы ў тэматычную трэцюю суботу красавіка падчас інтэрактыўнай гадзіны “Усе прафесіі патрэбныя – выбірай на густ” (3 – 4 кл.), дзелавой гульні “Падарожжа ў свет прафесій” (7 – 8 кл.). Старшакласнікі ладзілі музычную гасцёўню “The Beatles forever” у межах  тыдня замежнай мовы.

І якая ж субота без спорта?!

Удзел у эстафеце “Планета здароўя” і наведванне басейна сталі своеасаблівым зарадам бодрасці і пазітыву на наступны працоўны тыдзень.

 

 

 

ДЗЕНЬ ПРАПАГАНДЫ ЗДАРОВАГА ЛАДУ ЖЫЦЦЯ

08.04.2023

Да Сусветнага дня здароўя і Міжнароднага дня спорту была прымеркавана другая красавіцкая школьная субота. У гульнявой форме пасцігалі асноўныя складаемыя здароўя навучэнцы пачатковых класаў у ходзе тэматычнага мерапрыемства “Будзь здароў на сто гадоў!”; у пазнавальнае падарожжа “за скарбамі на востраў Здароўя” накіраваліся вучні 5 – 8 кл.; старшакласнікі актуалізавалі свае веды і навыкі ЗЛЖ падчас брэйн-рынгу “Пра здароўе яшчэ раз”.

А школьная спартыўная зала напоўнілася ўсімі жадаючымі, каб у чарговы раз, кіруючыся праверанаму дэвізу “Спорт любіць – здаровым бвць!”, не толькі на словах, але і на справе рэалізавць асноўныя прынцыпы здаровага ладу жыцця.

ДЗЕНЬ ГРАМАДЗЯНСКАГА І ПАТРЫЯТЫЧНАГА,

ДУХОЎНА-МАРАЛЬНАГА ВЫХАВАННЯ

01.04.2023

Актыўнымі ўдзельнікамі закрыцця Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі сталі вучні пачатковых класаў у першую красавіцкую суботу: дэкламавалі вершы Эдзі Агняцвет да 115-годдзя вядомай дзіцячай беларускай пісьменніцы; набіраліся сілы і бодрасці, дэманстравалі лоўкасць і спрыт разам з літаратурнымі персанажамі падчас казачнай спартландыі, удзельнічалі ў раённым конкурсе дзіцячай творчасці “Зорны старт”. Вучні сярэдняга і старэйшага звяна наведалі басейн у фізкультурна-аздараўленчым комплксе г. Стоўбцы.

ДЗЕНЬ УЗАЕМАДЗЕЯННЯ З СЯМ'ЁЙ

25.03.2023

 

Сямейнай гасцёўняй “Кнігі – нашы сябры” першакласнікі разам са сваімі бацькамі адкрылі Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі ў апошнюю суботу сакавіка, дыспутам “Шчаслівая сям’я – гэта…” вучні 8 класа прадоўжылі тэматычны шосты школьны дзень. У межах Тыдня фінансавай граматнасці дзевяцікласнікі прынялі ўдзел у эканамічнай гульні “Дзе фінансавая логіка?”.

У зоне дзеяння членаў піянерскай дружыны і пярвічнай арганізацыі ГА “БРСМ” быў сёння помнік воінам-вызваліцелям. Актыўна ўключыліся рабяты ў працоўную акцыю па навядзенні парадку каля помніка і добраўладкаванні прышкольнай тэрыторыі.

Эстафета “Чэмпіёны сярод нас” і спартыўная сустрэча “Валейбол збірае сяброў” аб’ядналі аматараў здаровага ладу жыцця.

ДЗЕНЬ ПРАЦОЎНАГА ВЫХАВАННЯ

І ПРАФЕСІЙНАЙ АРЫЕНТАЦЫІ

18.03.2023

У чарговую школьную суботу вучні пачатковых класаў свае мары аб будучай прафесіі ўвасаблялі ў малюнкі ў ходзе конкурса “Свет прафесій”. У межах Тыдня матэматыкі падчас пазнавальнай гадзіны “Лік пі: ад матэматыкі да літаратуры” вучні 5 – 8 класаў  спасцігалі таямніцы ліку “пі”, старшакласнікі спаборнічалі ў кемлівасці і інтэлекце на матэматчным брэйн-рынзе. А ўсе разам асвойвалі  прафесійныя ролі і ажыццяўлялі  прафесійныя спробы, удзельнічаючы ў спартыўна-пазнавальнай эстафеце  “Кім быць?”.

ЗДАРОВАЯ СУБОТА

ДЗЕНЬ ПРАПАГАНДЫ ЗДАРОВАГА ЛАДУ ЖЫЦЦЯ

11.03.2023

 

Моду на здароўе і здаровы лад жыцця абмяркоўвалі ў  чарговую школьную суботу навучэнцы падчас пазнавальнай гадзіны “Кветка здароўя” (2 – 4 кл.), інтэлектуальных  гульняў “Зараз модна быць здаровымі!” (5 – 8 кл.), “У модзе здаровы лад жыцця!” (9 – 11 кл.).

А ў спартыўнай зале ад слоў перайшлі да справы, удзельнічаючы ў свяце фізічнай культуры і спорту “Хочам здаровымі быць!”

ДЗЕНЬ ГРАМАДЗЯНСКАГА І ПАТРЫЯТЫЧНАГА,

ДУХОЎНА-МАРАЛЬНАГА ВЫХАВАННЯ

04.03.2023

У чарговую тэматычную суботу – Дзень грамадзянскага і патрыятычнага, духоўна-маральнага выхавання – сакрэты сапраўднай дружбы адкрывалі для сябе вучні пачатковай школы ў ходзе гадзіны зносін “Завяжем узелки потуже на память о друзьях и дружбе ”, прыёмы і правілы канструктыўнага дыялогу, асновы бесканфліктных паводзін паспяхова асвойвалі старшакласнікі ў майстэрні зносін “Як паводзіць сябе сярод людзей”. З пачуццём гонару і глыбокай павагі да нацыянальных традыцый, звычаяў, культуры вялі гаворку вучні сярэдняга звяна падчас пазнавальнай гадзіны “Беларусь – краіна маёй будучыні”.

З азартам удзелнічаючы ў спартландыі “ Спорт – гэта сіла!” вучні на справе пераканаліся ў справядлівасці дадзенага лозунгу.

ДЗЕНЬ УЗАЕМАДЗЕЯННЯ З СЯМ'ЁЙ

25.02.2023

 

СУБОТА НАБІРАЕ АБАРОТЫ!

У чацвёртую тэматычную суботу лютага агульнашкольнымі мерапрыемствамі -  фестывалем патрыятычнай песні “У песнях славім Беларусь!” і спартыўна-ваенізіраванай гульнёй “Багатырская наша сіла” з удзелам бацькоў вучняў 1 – 4  класаў завяршыўся месячнік грамадзянска-патрыятычнага выхавання.

ПРАФАРЫЕНТАЦЫЙНАЯ СУБОТА

ДЗЕНЬ ПРАЦОЎНАГА І ПРАФЕСІЙНАГА ВЫХАВАННЯ

18.02.2023

Духам пазнання і даследавання была пранізана чарговая прафарыентацыйная субота. Вучні 2 – 10 класаў прынялі ўдзел у конкурсе работ даследчага характару «Першыя крокі ў навуку». Малодшыя школьнікі здзейснілі пазнавальнае падарожжа па  “лабірынту прафесій”. “Залацінкі роднай мовы” збіралі падчас   лінгвістычных спаборніцтваў навучэнцы 5 – 8 класаў. “Прафвыбар – 2023” ажыццяўлялі вучні 9 – 11 класаў.

І якая ж субота без спорту?

У спартыўнай зале разгарэліся нежартоўныя страсці ў ходзе жартоўнай эстафеты “Спартыўны зімовы бум”, а басейн фізкультурна аздараўленчага комплекса паклікаў на заняткі па плаванні.

 

ЗДАРОВАЯ СУБОТА

ДЗЕНЬ ПРАПАГАНДЫ ЗДАРОВАГА ЛАДУ ЖЫЦЦЯ

11.02.2023

“Моладзь выбірае здаровы лад жыцця!” – пад такім дэвізам прайшла традыцыйная ЗДАРОВАЯ субота лютага. Пасля ўдзелу ў пазнавальна-займальных мерапрыемствах “Скарбніца здароўя” (1 – 4 кл.), “Пра здароўе ведаем усё!” (5 – 7 кл.), “Асновы ЗЛЖ!” (8 – 11 кл.) вучні дружна перамясціліся ў спартыўную залу, каб на справе, спаборнічаючы ў самых разнастайных фізкультурна-аздараўленчых і спартыўна-забаўляльных конкурсах, рэалізаваць прынцыпы, уменні і навыкі  здаровага ладу жыцця.

ДЗЕНЬ ГРАМАДЗЯНСКАГА І ПАТРЫЯТЫЧНАГА,

ДУХОЎНА-МАРАЛЬНАГА ВЫХАВАННЯ

04.02.2023

Усё паспелі навучэнцы ў першую суботу лютага: і паўдзельнічаць  у пазнавальна-гульнявых гадзінах “Правы дзяцей у казках” (1 – 4 кл.), “Падарожжа па прававой галактыцы” (7 – 8 кл.) у межах міжведамаснай прафілактычнай акцыі “Сябруем з Законам!”, і наладзіць спартыўныя гульні “Спорт і Я”, і наведаць  басейн, і прывітаць выпускнікоў-юбіляраў на Вечары школьных сяброў “Как здорово, что все мы здесь сегодня собрались!..”

 

ПРАФАРЫЕНТАЦЫЙНАЯ СУБОТА

ДЗЕНЬ ПРАЦОЎНАГА І ПРАФЕСІЙНАГА ВЫХАВАННЯ

28.01.2022

Зусім тонкі слой снегу не памеха для вішнявецкіх школьнікаў. Сваю “гонку праследавання” арганізавалі рабяты ў шосты школьны дзень, ўдзельнічаючы ў спартыўна-гульнявая праграме “Старт-азарт!”. Заўтра аматары ЗЛЖ адправяцца ў спартыўны комплекс “Раўбічы” на Кубак Садружнасці, каб пахварэць за нашых, а сёння самі – актыўныя ўдзельнікі спартыўна-гульнявых конкурсаў, а таксама прафарыентацыйных мерапрыемстваў “Горад майстроў” (1 – 4 кл.), “Знаўцы прафесій” (5 – 8 кл.),  турніра юных фізікаў, прафарыентацыйнай сустрэчы з выпускніцай школы 2022 года Грышан Палінай, сёння студэнткай УА “Мінскі дзяржаўны лінгвістычны універсітэт”.

 

 

ЗДАРОВАЯ СУБОТА

ДЗЕНЬ ПРАПАГАНДЫ ЗДАРОВАГА ЛАДУ ЖЫЦЦЯ

21.01.2022

За здароўем навыперадкі памкнуліся навучэнцы ўстановы адукацыі ў чарговую тэматычную школьную суботу, актыўна ўдзельнічаючы ў пазнавальна-гульнявых праграмах “Пара быць здаровымі”,  “ЗЛЖ-дартс”, эстафеце “Зіма, спорт, Я”, наведваючы басейн у фізкультурна-аздараўленчым комплексе г. Стоўбцы.

ДЗЕНЬ ГРАМАДЗЯНСКАГА і ПАТРЫЯТЫЧНАГА,

ДУХОЎНА-МАРАЛЬНАГА ВЫХАВАННЯ

14.01.2023

 

Да 85-годдзя Мінская вобласці былі прымеркаваны мерапрыемствы чарговага шостага школьнага дня: вучні пачатковых класаў прынялі ўдзел у пазнавальнай гадзіне  “Ганаруся Міншчынай. Люблю Беларусь”, навучэнцы сярэдняга звяна і старшакласнікі здзейснілі гістарычны экскурс у мінулае і сучаснае нашай вобласці падчас віктарыны “Мінская вобласць: падарожжа ў далёкае і блізкае”, інтэлектуальнай гульні “Беларусь у маім сэрцы”.

Пад дэвізам “СПОРТ+ЗДАРОЎЕ+Я – КВІТНЕЙ МАЯ КРАІНА!” прайшла спартыўная эстафета “Зімовы марафон”, што аб’яднала ўсіх жадаючых усіх узростаў

СВЯТОЧНАЯ СУБОТА

31.12.2022

Святочным настроем і прадчуваннем надыходзячага Новага года былі напоўнены мерапрыемствы апошняй снежаньскай школьнай суботы: камора забаў “Чароўны свет здароўя” і спартландыя “Дзед Мароз запрашае!..”.

 

ДЗЕНЬ УЗАЕМАДЗЕЯННЯ З СЯМ'ЁЙ

24.12.2022

“Навучы сваё сэрца дабру!” – такім лейтматывам былі аб’яднаны ўсе мерапрыемствы апошняй тэматычнай снежаньская суботы. Аб дабрыні і міласэрнасці, спачуванні і саперажыванні вялі размову ў сямейнай гасцёўні вучні пачатковых класаў і іх бацькі. Падчас інтэрактыўных заняткаў вучыліся жыць у сям’і навучэнцы 7– 8 класаў, асвойвалі ролявыя адносіны ў сям’і дзевяцікласнікі.

Актыўных аматараў здаровага ладу жыцця сабрала вясёлая эстафета “Наш сябар – спорт!”.

ДЗЕНЬ ПРАЦОЎНАГА І ПРАФЕСІЙНАГА ВЫХАВАННЯ

17.12.2022

 

У традыцыйна прафарыентацыйную трэцюю суботу снежня навучэнцы 2 – 4 класаў сустрэліся на гульні-падарожжы “Прафесій добрых на свеце не злічыць”, вучні 5 – 8 класаў –  на гульні-падарожжы “Прафесіі ад А да Я”, старшакласнікі – на пазнавальна-конкурснай праграме “На парозе дарослага жыцця”.

“Спартыўнаму руху – наша павага!!!” – пад такім дэвізам прайшло чарговае свята здароўя, настрою і карыснага правядзення вольнага часу ў шосты школьны дзень.

ЗДАРОВАЯ СУБОТА

ДЗЕНЬ ПРАПАГАНДЫ ЗДАРОВАГА ЛАДУ ЖЫЦЦЯ

10.12.2022

 

“Здаровым будзеш – усё дабудзеш!” – пад такім дэвізам прайшлі пазнавальна-забаўляльныя і фізкультурна-аздараўленчыя мерапрыемствы ў другую тэматычную суботу снежня: гульня-падарожжа “Краіна Здаравячкоў” для вучняў 1 – 4 класаў, інтэлектуальна-пазнавальная гульня “ЗЛЖ-дартс” з удзелам вучняў 5 – 8 класаў, брэйн-рынг “Яшчэ раз пра здароўе” для старшакласнікаў.

З спартыўным азартам і зімовым задорам навучэнцы 3 – 11 класаў прынялі ўдзел у разнастайных фізкультурна-аздараўленых  конкурсах спартыўнага свята “Здароўе – багацце на ўсе часы!”, прадэманстраваўшы  фізічную падрыхтоўку, гульнявы спрыт і бадзёры настрой.

ДЗЕНЬ ГРАМАДЗЯНСКАГА І ПАТРЫЯТЫЧНАГА,

ДУХОЎНА-МАРАЛЬНАГА ВЫХАВАННЯ

03.12.2022

 

Насычанай разнастайнымі цікавымі мерапрыемствамі выдалася першая субота снежня.

Вучні 1 – 4 класаў прынялі ўдзел у гадзіне міласэрнасці “Рука ў руцэ” , прымеркаванай да Сусветнага дня інвалідаў. Вучні 5 – 8 класаў падчас гадзіны мужнасці “Ад імені жывых” аддалі даніну павагі подзвігу землякам у гады ваеннага ліхалецця, а ў ходзе экскурсіі ў краязнаўчы музей г.Баранавічы наведалі экспазіцыю “Забвению не подлежит”. Пачуццём гонару за свой мужны і непераможны народ і квітнеючую краіну была пранікнута пазнавальная гульня-віктарына “Беларусь у маім сэрцы” для старшакласнікаў.

Паспелі навучэнцы і наведаць майстар-клас “Сімвал Новага года”,  і прыняць удзел у спартыўнай гадзіне “Дзень спартсмена”.

ДЗЕНЬ УЗАЕМАДЗЕЯННЯ З СЯМ'ЁЙ

26.11.2022

Разнастайная выдалася апошняя субота лістапада.

Малодшыя школьнікі правялі яе разам з бацькамі, удзельнічаючы ў сямейным уроку “Разам дружная сям’я”.

У межах прадметнага тыдня хіміі вучні 7 – 11 класаў з цікавасцю паўдзельнічалі ў хімічным турніры “Хімія – навука цудаў і пераўтварэнняў”.

Піянеры школьнай дружыны “Дружная” сабраліся на інтэлектуальна-пазнавальную  гульню “Піянерскі квіз”.

Усе разам сабраліся на спартыўнае свята “Спорт і здароўе супраць СНІДу”.

ПРАФАРЫЕНТАЦЫЙНАЯ СУБОТА

ДЗЕНЬ ПРАЦОЎНАГА І ПРАФЕСІЙНАГА ВЫХАВАННЯ

19.11.2022

У чарговую тэматычную суботу навучэнцы 2 – 4 класаў прынялі ўдзел у гульні “Марское падарожжа на востраў прафесій”, вучні 5 – 8 класаў – у дзелавой гульні “Азбука прафарыентацыі”, а старшакласнікі ладзілі прафарыентацыйны дыялог “Шлях у будучыню».

Па-сапраўднаму зімовае надвор’е паклікала на школьны двор на спартландыю “Алімпійцы, наперад!”.

 Вучні школы прынялі ўдзел і ў раённых  спаборніцтвах па шахматах.

ЗДАРОВАЯ СУБОТА

ДЗЕНЬ ПРАПАГАНДЫ ЗДАРОВАГА ЛАДУ ЖЫЦЦЯ

12.11.20222

Да Сусветнага дня некурэння былі прымеркаваны мерапрыемствы другой тэматычнай суботы лістапада: гадзіна прафілактыкі “Курэнне – небяспечная звычка” (2 – 4 кл.), дзелавая гульня “Курыць – здароўю шкодзіць!” (5 – 8 кл.), інтэлектуальная гульня-віктарына “Курыць не модна – дыхай свабодна!” (9 – 11 кл.), спартыўнае свята “НЕ – дрэнным звычкам!” (3 – 11 кл.)

Вучні школы прынялі ўдзел у раённых спаборніцтвах па шашках.

ДЗЕНЬ ГРАМАДЗЯНСКА-ПАТРЫЯТЫЧНАГА,

ДУХОЎНА-МАРАЛЬНАГА ВЫХАВАННЯ

05.11.2022

Экскурсію ў Нацыянальную бібліятэку Рэспублікі Беларусь (5 – 11 кл.), віртуальнае падарожжа “Прыгажосць роднай краіны” (5 кл.) здзейснілі навучэнцы ўстановы адукацыі ў канікулярную суботу.  

Віктарына “Мая Беларусь” (8 кл.), вусны часопіс “Памяць вогненых гадоў” (1 – 4 кл.),  кінапрагляд “Пяцёрка адважных” (1 – 4 кл.) акунулі навучэнцаў у суровае гістарычнае мінулае нашай краіны. У прадаўжэнне тэмы выхаванцы паўдзельнічалі ў ваенна-спартыўнай эстафеце “Раўняемся на герояў”.

У планах канікулярнай суботы было і наведванне баскетбольнага матча і басейна ў ДУ “ФАК Стаўбцоўскага раёна”.

 

СВЯТОЧНАЯ СУБОТА

29.10.2022

Агульнашкольным святам урадаю “Пакроўскі кірмаш” і спартландыяй “Хочам быць здаровымі!”завяршылі першую вучэбную чвэрць у апошнюю суботу кастрычніка навучэнцы школы.

ДЗЕНЬ УЗАЕМАДЗЕЯННЯ З СЯМ'ЁЙ

22.10.2022

Разам з бацькамі ладзілі Свята ўрадаю “Пакроўскі кірмаш” вучні 1 – 4 класаў.

Ганаровымі гасцямі і актыўнымі ўдзельнікамі сталі бацькі вучняў 5 класа на ўрачыстасці “Прысвячэнне ў пяцікласнікі”.

Настаўнікі і вучні школы прынялі актыўны ўдзел у трэйлавым забезе “Шляхам Коласа”.

У раскладзе шостага школьнага дня знайшлі месца і сустрэчы з бацькамі ў межах Бацькоўскага ўніверсітэта, і інтэлектуальныя гульні ў межах Тыдня інфарматыкі.

ПРАФАРЫЕНТАЦЫЙНАЯ СУБОТА

ДЗЕНЬ ПРАЦОЎНАГА І ПРАФЕСІЙНАГА ВЫХАВАННЯ

15.10.2022

Падчас гульні-спаборніцтва “Усе прафесіі патрэбныя – выбірай на густ!” пашыралі малодшыя школьнікі свае веды аб існуючых прафесіях, шукалі сваю ў ходзе пазнавальнай гадзіны “У моры прафесій” вучні сярэдняга звяна, адкрыты дыялог “Марафон прафесій” вялі старшакласнікі ў чарговы тэматычны шосты школьны дзень.

А ў межах Тыдня бацькоўская любові і дарослыя, і дзеці з вялікім задавальненнем і азартам прынялі ўдзел у спартыўным свяце “Здаровыя дзеці – шчаслівыя бацькі!”. Дзень прайшоў цікава, насычана, карысна, весела і дружна.

ЗДАРОВАЯ СУБОТА

ДЗЕНЬ ПРАПАГАНДЫ ЗДАРОВАГА ЛАДУ ЖЫЦЦЯ

08.10.2022

Да Сусветнага дня псіхічнага здароўя чалавека былі прымеркаваны гульня-спаборніцтва “Беражы сваё здароўе” (3 – 4 кл.), пазнавальная гульня “Шлях да даўгалецця” (8 – 11 кл.), спартландыя “Асеннія старты” (3 – 11 кл.).

У другую суботу кастрычніка для навучэнцаў 5 – 11 класаў у межах тыдня геаграфіі была праведзена пазнавальная гульня “Пірацкая манаполія: вяртанне да вытокаў”.

ДЗЕНЬ ГРАМАДЗЯНСКА-ПАТРЫЯТЫЧНАГА,

ДУХОЎНА-МАРАЛЬНАГА ВЫХАВАННЯ

01.10.2022

На віншавальную  праграму “Дзень настаўніка – свята прызнання!..” запрасілі навучэнцы 1 – 11 класаў сваіх настаўнікаў і ветэранаў педагагічнай працы з нагоды прафесійнага свята.

Да Дня пажылых людзей былі прымеркаваны гадзіна міласэрнасці “Рука дапамогі”, акцыі “Дом без адзіноты”, “Віншаванка”.

 

ДЗЕНЬ УЗАЕМАДЗЕЯННЯ З СЯМ'ЁЙ

24.09.2022

У чацвёртую вераснёўскую суботу, завяршаючы тыдзень пачатковых класаў, першакласнікі разам з бацькамі сабраліся на заключнае мерапрыемства – гадзіну зносін “Дабрыня пачынаецца з дзяцінства”, у ходзе якой у забаўляльна-гульнявой форме засвойвалі праяўленні дабра, у сітуацыі выбару вучыліся дзейнічаць па законах дабрыні, прыйшлі да вываду, что добрым быць зусім няпроста, але важна і жыццёва неабходна як дарослым, так і дзецям.

Для старшакласнікаў прайшла віртуальная экскурсія “Цягнік Памяці: падарожнічаем разам”.

У межах Бацькоўскага ўніверсітэта законныя прадстаўнікі вучняў 9 класа прынялі ўдзел у канферэнцыі “Партрэт сучаснага падлетка”, бацькі вучняў 7 класа ў інтэрактыўнай гутарцы “Псіхалагічныя і фізіялагічныя асаблівасці сямікласнікаў”.

Да Дня турызма была прымеркавана спартыўная эстафета “Турстарты”.

\

ПРАФАРЫЕНТАЦЫЙНАЯ СУБОТА

ДЗЕНЬ ПРАЦОЎНАГА І ПРАФЕСІЙНАГА ВЫХАВАННЯ

17.09.2022

У чарговую вераснёўскую суботу вучні 3 – 4 класаў будавалі планы на будучае падчас гульні-спаборніцтва “Калі мы станем дарослымі”. Сталі актыўнымі ўдзельнікамі прафарыентацыйнай гульні “Сапраўдны скарб для людзей – знайсці сябе ў працы” навучэнцы 6 – 8 класаў, а старшакласнікі – у інтэрактыўнай віктарыне “Ты і твая будучая прафесія” .

Школьнікаў усіх узростаў аб’яднала спартыўнае свята “Калі мы адзіныя, мы непераможныя!”.

Ударнай працай у Садзе мары адзначылі Дзень народнага адзінства вучні выпускных класаў.

ЗДАРОВАЯ СУБОТА

Дзень прапаганды здаровага ладу жыцця

10.09.2022

У другую школьную суботу адкрытым мікрафонам “Мой любімы від спорту” (5 – 7 кл.), круглым сталом “Моладзь выбірае здаровы лад жыцця!” (8 – 10 кл.), спартыўным святам “Спорт – гэта жыццё!” (3 – 10 кл.) завяршыўся традыцыйны на пачатку новага навучальнага года Тыдзень спорту і здароўя. І як вынік – сапраўдныя спартыўныя страсці, усплеск пачуццяў і эмоцый, зарад бадзёрасці і пазітыву на наступны вучэбны тыдзень!

ПАТРЫЯТЫЧНАЯ СУБОТА

Дзень грамадзянскага і патрыятычнага,

духоўна-маральнага выхавання

03.09.2022

На фарміраванне грамадзянскасці і нацыянальнай самасвядомасці навучэнцаў, выхаванне патрыятызму, пачуцця гонару за сваю Радзіму, свой народ, развіццё жадання вывучаць гістарычнае мінулае сваёй краіны былі накіраваны выхаваўчыя мерапрыемствы першай школьнай суботы: краязнаўчая гадзіна «Беларусь – наш родны край» (1 – 4 кл.), гадзіна памяці «Нам ёсць, чым ганарыцца, нам ёсць, што захоўваць» (5 – 8 кл.), гадзіна ўшанавання «Ведаю і ганаруся!» (9 – 11 кл.).

Знайшоўся час у суботнім калейдаскопе цікавых і карысных спраў і для гадзіны актыўнага адпачынку «Са спортам сябруем – здароўе мацуем! » (3 – 11 кл.).