Осенние каникулы

ДЗЕНЬ ШОСТЫ

БЕЛАРУСЬ ПРАЦОЎНАЯ,

БЕЛАРУСЬ СТАРАННАЯ

“А пачалося ўсё з рамёстваў у глыбіні сівых часоў”

Не сумавалі выхаванцы і ў заключны дзень працы лагера. З вялікім жаданнем і задавальненнем дзеці ўдзельнічалі ў гульнявой праграме “У свеце народных рамёстваў”, гадзіне пытанняў і адказаў  “Праца славіць чалавека – працай славім Беларусь”, творчай майстэрні “Вясёлка талентаў”. Сваімі рукамі кожны выхаванец зрабіў з паперы сурвэтніцу як сімвал беларускай гасціннасці.

 

Дзень чацвёрты

БЕЛАРУСЬ ЗДАРОВАЯ,

БЕЛАРУСЬ СПАРТЫЎНАЯ

 “Здаровы я – здаровая краіна”

 

З пазнавальнай гадзіны “Беларусь спартыўная” пачаўся чарговы тэматычны дзень лагернай змены.  Далей на “цягніку здароўя” выхаванцы працягвалі цікавае і карыснае падарожжа з вызначанымі прыпынкамі на пэўных маршрутах, выконваючы інтэлектуальныя і творчыя заданні, актыўна ўдзельнічаючы ў дынамічных паўзах, фізкультхвілінках, рухомых гульнях. А наперадзе выхаванцаў чакалі спартыўныя конкурсы “Хутчэй! Мацней! Вышэй!” Вось так – дружна, смела, з аптымізмам – прызвычайваліся выхаванцы да здаровага ладу жыцця.

ДЗЕНЬ ТРЭЦІ

БЕЛАРУСЬ МАСТАЦКАЯ

 “Як песня народа, неўміручы наш Колас!”

 

Сцежкамі Коласа віртуальна вандравалі выхаванцы лагера ў дзень нараджэння нашага славутага земляка. Пранікшыся пачуццём гонару, з любоўю да роднай мовы прынялі ўдзел у інтэлектуальным марафоне. Завяршыўся дзень развучваннем беларускіх народных гульняў.

ДЗЕНЬ ДРУГІ

БЕЛАРУСЬ ГІСТАРЫЧНАЯ

 

“Нам, нашчадкам, дадзена Радзіма ад дзядоў і прадзедаў!”

 

На пашырэнне кругагляду выхаванцаў аб гісторыі роднага краю, паглыбленне ведаў аб гістарычных і культурных мясцінах Беларусі, далучэнне да гістарычнай і культурнай спадчыны Радзімы было накіравана завочнае падарожжа “Па Беларусі”. Прыроднымі ландшафтамі, гарадамі і паселішчамі, гістарычнымі і культурнымі мясцінамі, а таксама знакамітымі землякамі славяцца землі Беларусі – да такой высновы прыйшлі навучэнцы пад час краязнаўчай вандроўкі. А кемлівасць і дапытлівасць праявілі, удзельнічаючы ў інтэлектуальнай гульні “Мая Беларусь”. На свежым паветры гулялі ў беларускія народныя гульні.

Гасцінна адчыніў дзверы 31 кастрычніка 2020 года для навучэнцаў 1 – 4 класаў прышкольны аздараўленчы лагер “Вясёлка”. Хлопчыкі і дзяўчынкі стануць актыўнымі ўдзельнікамі творча-гульнявога праекта “Беларусяняты”: змогуць цікава і карысна правесці свой вольны час, адпачыць, набрацца сіл, аздаравіцца, удзельнічаючы ў разнастайных па змесце і форме правядзення выхаваўчых і фізкультурна-аздараўленчых мерапрыемствах.

ДЗЕНЬ ПЕРШЫ

БЕЛАРУСЬ МУЗЫЧНАЯ.

БЕЛАРУСЬ ТУРЫСТЫЧНАЯ

 

 “У вольны час нас музыка збірае,

не толькі хата – уся зямля спявае!”

 

З мэтай выхавання патрыятызму, пачуцця гонару за сваю краіну ў дзяцей выхавацелі ў першы дзень лагернай змены падчас правядзення інфармацыйна-займальнай гадзіны “У песнях славім Беларусь” стараліся стварыць умовы для пашырэння ўяўленняў выхаванцаў пра беларускія народныя традыцыі, фальклор, сучасную культуру. Развіццю эмацыянальнай сферы, сцэнічнага ўвасаблення, музыкальнага слыху навучэнцаў садзейнічала правядзенне канцэрта-экспромту “Скрынка-весялінка”, дзе  дзеці змаглі праявіць свае самыя разнастайныя творчыя здольнасці.

У межах аднаго дня дзеці і выхавацелі змаглі здзейсніць культурна-турыстычную вандроўку ў часе і прасторы – і  ніхто ў гэты дзень не сумаваў!

 

ГРАФІК

ПРАВЯДЗЕННЯ ЗАНЯТКАЎ АБ’ЯДНАННЯЎ ПА ІНТАРЭСАХ

У ДУА “ВІШНЯВЕЦКАЯ СЯРЭДНЯЯ ШКОЛА”

У ПЕРЫЯД ВОСЕНЬСКІХ КАНІКУЛ

Назва аб’яднання па інтарэсах

Кіраўнік аб’яднання

Дзень і час правядзення

1

“Юны інспектар руху”

Гусейнава А.Э.

панядзелак

9.00 – 10.00

2

“Маленькія чараўнікі”

Рамановіч І.І.

панядзелак

9.00 – 11.00

3

“Спадчына”

Грышан  Н.К.

пятніца

15.00 – 17.00

4

“Мая малая Радзіма”

 

Нарановіч Л.Л.

серада

15.00 – 17.00

5

“Мой родны край”

(ад ДУА “Стаўбцоўскі ЦТДМ”)

Нарановіч Л.Л.

чацвер

 15.00 – 17.00 пятніца

15.00 – 17.00

П Л А Н

правядзення выхаваўчых мерапрыемстваў у час асенніх каніку

“У канікулы з гульнёй” у ДУА “Вішнявецкая сярэдняя школа”

2020/2021 навучальны год

Дата

Назва мерапрыемства

 

Адказны

Час правядзення

02.11.2020

 (панядзелак)

Гульнявая праграма “Лясныя замарочкі”  (1 кл.)

Аўлохава Г.Я.

13.00

Гульня-віктарына “Знатакі ПДР” (2 кл.)

Ермаковіч І.М.

10.00

Калектыўна-творчая справа “Асеннія фантазіі” (4 кл.)

Рамановіч І.І.

11.00

Гульнявая праграма “Залатая восень” (5 кл.)

Аўлохава Г.Я.

11.00

Віктарына “Дзе логіка?” (7 кл.)

Супрун А.А.

15.00

Круглы стол “Правілы дарожнага руху – правілы жыцця” (9 кл.)

Бараноўская М.С.

12.00

Інтэлектуальная гульня “Павуціна ведаў” (10 кл.)

Гусейнава А.Э.

10.00

Прававы лікбез “Вывучаем права разам” (11 кл.)

Ярашэвіч В.У.

13.00

Спартыўныя гульні “Валейбол збірае сяброў” (6 – 11 кл.)

Ярашэвіч В.У.

15.00

03.11.2020

 (аўторак)

 

Конкурс малюнкаў “Асенні вернісаж”(1 кл.)

Аўлохава Г.Я.

12.00

Гульня-падарожжа “Асенні калейдаскоп” (3 кл.)

Лысая С.І.

10.00

Пазнавальная гульня “Сцяжынкамі роднага краю” (4 кл.)

Рамановіч І.І.

11.00

Экалагічная гульня “Экалагічны млын” (7 кл.)

Супрун А.А.

10.00

Гульня-віктарына “Правілы дарожнага руху” (8 кл.)

Уласік А.С.

12.00

Турнір кемлівых “Адысея розуму” (10 кл.)

Гусейнава А.Э.

10.00

Гадзіна абмеркавання “У пошуках будучай прафесіі” (11 кл.)

Ярашэвіч В.У.

10.00

Спартыўныя гульні “Валейбол збірае сяброў” (6 – 11 кл.)

Гусейнава А.Э.

15.00

04.11.2020

 (серада)

 

Гульнявая праграма “Добрыя словы” (2 кл.)

Ермаковіч І.М.

10.00

Віктарына “Абавязкі пешаходаў і пасажыраў” (3 кл.)

Лысая С.І.

11.00

Прафілактычная гадзіна “Асаблівасці зносін у сетцы Інтэрнэт” (5 кл.)

Аўлохава Г.Я.

11.00

Эрудыт-бой “Самы разумны” (6 кл.)

Грышан Н.К.

11.00

Інтэлектуальная гульня “Усё з адной літары” (7 кл.)

Супрун А.А.

10.00

Гадзіна абмеркавання “Патрыятызм і вернасць воінскаму абавязку” (8 кл.)

Уласік А.С.

12.00

Практыкум “Бяспека зносін у Інтэрнэце” (9 кл.)

Бараноўская М.С

12.00

Эрудыт-асарці “Ад вытокаў да сучаснасці” (10 кл.)

Гусейнава А.Э.

10.00

05.11.2020

(чацвер)

Гадзіна мудрасці “Я ў свеце людзей, або жыві ў згодзе з іншымі” (1 кл.)

Аўлохава Г.Я.

12.00

Гульня-спаборніцтва “Хто больш ведае пра садавіну і агародніну” (2 кл.)

Ермаковіч І.М.

10.00

Гульнявая праграма “Знатакі правільнага харчавання” (3 кл.)

Лысая С.І.

11.00

Гадзіна зносін “Мае асаблівасці – мой характар” (5 кл.)

Аўлохава Г.Я.

10.00

Гадзіна актыўнага адпачынку “Сакрэты здароўя” (6 кл.)

Грышан Н.К.

11.00

Вусны часопіс “Традыцыі маёй сям’і” (8 кл.)

Уласік А.С.

12.00

Віктарына “Усе сакрэты здаровага харчавання” (9 кл.)

Бараноўская М.С.

12.00

Спартыўная гадзіна “А мы вясёлыя, спартыўныя, актыўныя” (11 кл.)

Ярашэвіч В.У.

13.00

06.11.2020

(пятніца)

Гульня “Эрудыт” (5 кл.)

Аўлохава Г.Я.

11.00

Віктарына “Усё пра спорт” (6 кл.)

Грышан Н.К.

11.00

Інтэлектуальны эрудыцыён “Ці ведаеце вы?..” (11 кл.)

Ярашэвіч В.У.

14.00