Летние каникулы

ДЗЕНЬ БЕРАЖЛІВАСЦІ

“БЕРАЖЛІВАСЦЬ ЛЕПШ ЗА БАГАЦЦЕ”

У апошні дзень работы лагера выхаванцы праполвалі цукровыя буракі на палетках ААТ “Вішнявецкі-агра”. Дзеці прынялі ўдзел у гульні “Горад эканоміі”, падчас якой атрымалі веды аб рацыянальным выкарыстанні прыродных рэсурсаў, энергазберажэнні і элементарных правілах бяспекі. У гэты дзень падлеткі правялі акцыю па збору другаснай сыравіны. Закончыўся дзень лагерным агеньчыкам “Мы не развітваемся, а гаворым: “Да сустрэчы!”, на якім былі падведзены вынікі работы лагера “Мара”. Флэшмоб “Разам радуемся лету!” падарыў дзецямстаноўчыяэмоцыі.

На працягу 18 дзён юнакі і дзяўчаты з радасцю спалучалі адпачынак з працай,  паўнацэнна аздаравіліся, цікава і з карысцю правялі вольны час. Добразычлівая і камфортная атмасфера, якая панавала ў лагеры, станоўча паўплывала на эмацыянальны настрой і фізічнае самаадчуванне выхаванцаў.  Да пабачэння, лагер “Мара”! Да новых сустрэч у наступным годзе!

ДЗЕНЬ ДЗЯРЖАЎНАЙ СІМВОЛІКІ

“У СІМВАЛАХ – ГІСТОРЫЯ КРАІНЫ”

У час інтэрактыўнай гутаркі “Дзяржаўныя сімвалы краіны” выхаванцы ўспомнілі гісторыю станаўлення дзяржаўнай сімволікі, якой у гэтым годзе спаўняецца 25 гадоў. На музычнай гадзіне “Вянок беларускіх песень” падлеткі спявалі і слухалі песні, якія кранулі дзяцей душэўнасцю і мілагучнасцю. Міні-футбол “Скураны мяч” быў асабліва цікавы прыхільнікам гульні.

ДЗЕНЬ КНІГІ

“ХТО ЧЫТАЕ КНІГІ – ТОЙ З ВЫШЭЙШАЙ ЛІГІ!”

Дзень кнігі прайшоў пад дэвізам “Хто чытае кнігі – той з вышэйшай лігі!”. Пазнавальная гадзіна “Да кнігі і чытання – праз дасуг і зносіны” спрыяла прапагандзе каштоўнасці чытання і кнігі, фарміраванню інфармацыйнай культуры асобы. Падчас кругавой гутаркі “Юбілейныя даты беларускіх пісьменнікаў і паэтаў” выхаванцы пазнаёміліся з творчасцю Ф.Багушэвіча, К.Чорнага, А.Пысіна, П.Броўкі, У.Дубоўкі. Закончыўся дзень турнірам па бадмінтоне “Хуткі валанчык”, у якім найбольш спрытнымі аказаліся Грышан П. і Федарук Св.

ДЗЕНЬ ГОНАРУ

“ВЯЛІКАЙ ПЕРАМОЗЕ - 75”

Добрае надвор’е спрыяла настою, з якім выхаванцы лагера працавалі на палетках цукровых буракоў.  Працу пад шчодрым сонейкам дзеці чаргавалі з перапынкамі для адпачынку. Дзень гонару быў прысвечаны ўшанаванню 75-годдзя Перамогі савецкага народа  ў Вялікай Айчыннай вайне. Падчас вуснага часопіса “Трагічныя і гераічныя старонкі вайны” падлеткі згадалі падзеі тых далёкіх гадоў, пазнаёміліся з героямі вайны.  У час прагляду мастацкага фільма “Брэсцкая крэпасць” ўбачылі жахлівыя моманты вайны і адчулі гонар за сваіх дзядоў і прадзедаў, якія мужна змагаліся і не шкадавалі ўласнага жыцця ў барацьбе з фашысцкімі захопнікамі. Юнакі і дзяўчаты ў гутарцы “Героям вайны – паклон і памяць пакаленняў!” расказалі аб сваіх сваяках, якія прымалі ўдзел у Вялікай Айчыннай вайне.

ДЗЕНЬ СПОРТУ

“АД ВЯСЁЛЫХ СТАРТАЎ –

 ДА АЛІМПІЙСКІХ ВЯРШЫНЬ!”

Чарговы дзень работы ЛПА “Мара” выдаўся па-жнівеньску сонечным і спякотным. Плённа папрацавалі  падлеткі на палетках ААТ “Вішнявецкі-агра”. У Дзень спорту, кіруючыся дэвізам “Ад вясёлых стартаў – да алімпійскіх вяршынь!”, юнакі і дзяўчаты прадэманстравалі спрыт, знаходлівасць, хуткасць падчас правядзення спартыўнай эстафеты “Ад Спартланыі  -  да Алімпіі”. Спартыўныя вяршыні пакарыліся падлеткам у конкурсах эстафеты: “Агеньчык”, “Пяць пераплеценых кольцаў”, “Збяры эмблему” і іншых. У час адкрытага мікрафона дзеці змаглі выказацца аб сваім любімым відзе спорту. Гадзіна рухомых гульняў “Моцныя і смелыя” завяршыла Дзень спорту.

ДЗЕНЬ ПРАФІЛАКТЫКІ ДРЭННЫХ ЗВЫЧАК

“ДРЭННЫЯ ЗВЫЧКІ – НЕ МАЕ СЯСТРЫЧКІ”

У першы дзень апошняга тыдня работы лагера дзеці працавалі на праполцы цукровых буракоў. Выхаваўчыя мерапрыемствы  былі накіраваныя на фарміраванне ў выхаванцаў культуры здаровага ладу жыцця, прафілактыку курэння, алкагалізму, наркаманіі, таксікаманіі. Інтэрактыўная гульня “Злосныя ворагі здароўя”, відэалекторый “Мы за здаровы лад жыцця!”пазнаёмілі падлеткаўз карыснай інфармацыяй аб шляхах фарміравання здаровага ладу жыцця і прафілактыцы шкодных залежнасцей. Выхаванцытаксама памераліся сіламі ў сяброўскіх спаборніцтвах “Вясёлая скакалка”. Дзень прафілактыкі дрэнных звычак прайшоў насычана, цікава і змястоўна.

ДЗЕНЬ ПАТРЫЯТЫЗМУ

“БЕЛАРУСЬ – ДЗЯРЖАВА-ЗАСНАВАЛЬНІК ААН”

Працавалі дзеці на бульбяных палетках ААТ “Вішнявецкі-агра”, дзе капалі бульбу для патрэб сталовай. Выхаваўчыя мерапрыемствы былі прысвечаны 75-годдзю ўступлення  Рэспублікі Беларусь у састаў Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. Падчас пазнавальнай гутаркі “Дзейнасць Рэспублікі Беларусь у ААН” дзеці даведаліся аб гісторыі ўтварэння і дзейнасці ААН, шмат увагі было нададзена паспяховай дзейнасці нашай краіны ў арганізацыі. У час інфарм-дайджэсту “75 гадоў міру і бяспекі” акцэнт быў зроблены на каштоўнасці мірнага жыцця, на мэтах ўстойлівага развіцця і поспехах Беларусі ў іх дасягненні.

ДЗЕНЬ АДКРЫЦЦЯЎ

“ШТО? ДЗЕ? КАЛІ?”

У Дзень адкрыццяў выхаванцы здзейснілі завочнае падарожжа “Сем цудаў Беларусі”, падчас якога пабывалі ў знакамітых месцах роднай краіны: Белавежскай пушчы, старажытным горадзе Полацку, Сынкавіцкай царкве і іншых. На гульнявой пляцоўцы “Карагод беларускіх гульняў” падлеткі прынялі ўдзел у цікавых беларускіх гульнях “Агароднік”, “Лянок”, “Журавель”. Турнір “Залатая ракетка” сабраў аматараў тэніса і прайшоў захапляльна і весела.

ДЗЕНЬ ТВОРЧАСЦІ

“СТВАРАЙ, ВЫДУМЛЯЙ, СПРАБУЙ!”

Чарговы дзень у лагеры быў прысвечаны творчасці. Працоўная дзейнасць выхаванцаў праходзіла ў садзе ААТ “Вішнявецкі-агра”, дзе дзеці збіралі сакавітыя слівы. Адпачынак быў насычаны цікавымі мерапрыемствамі. Спачатку падлеткі прынялі ўдзел у спартыўна-гульнявым круізе “Вакол свету за адзін дзень”. Потым праявілі творчыя здольнасці ў конкурсе сцэнічных мініяцюр “Крэатыўныя рабяты”. Шахматны турнір “Адважная пешка” быў асабліва цікавы аматарам гульні.

 

ДЗЕНЬ ДОБРЫХ СПРАЎ

“ТВАРЫЦЬ ДАБРО НА ЎСЁЙ ЗЯМЛІ”

Дзень добрых спраў у лагеры пачаўся традыцыйна і прайшоў пад дэвізам “Тварыць дабро на ўсёй зямлі”. На хвілінцы бяспекі дзеці актуалізіравалі свае веды аб правілах бяспечных паводзін на сонцы. Пасля смачнага сняданку падлеткі працавалі на школьнай тэрыторыі: палолі кветнікі, зграбалі скошаную траву, праполвалі агарод. У другой палове дня выхаванцы прынялі ўдзел у шчырай гутарцы “Нашы вечныя каштоўнасці”, якая была прысвечана маральным якасцям асобы і каштоўнасці чалавечага жыцця. У час калектыўнай творчай справы “Дрэва добрых спраў” дзеці дзяліліся ўспамінамі аб сваіх добрых справах і ўчынках.  Падчас акцыі “Міласэрнасць” рабяты дапамаглі пажылой жыхарцы Вішняўца выбраць з агарода цыбулю. У дзень добрых спраў падлеткі вучыліся  дабру і міласэрнасці, чалавечнасці, спагадлівасці і ўвазе адзін да аднаго. Дзеці зразумелі, што іх наперадзе чакае яшчэ вельмі многа добрых спраў, але перш за ўсё ім патрэбна вырасці сапраўднымі людзьмі: добрымі, смелымі, справядлівымі, спагадлівымі.

ДЗЕНЬ ПРАВА

“МАЕ ПРАВЫ – МАЯ СВАБОДА”

Працоўную дзейнасць выхаванцы працягнулі на палетках цукровых буракоў у ААТ “Вішнявецкі-агра”. Надвор’е было не вельмі спякотнае, таму рабяты працавалі  бадзёра і з ахвотай. Цікава прайшоў круглы стол “Закон і сумленне”. Дзеці падзяліліся на дзве каманды: “Юрысты” і “Гуманісты”. У час мерапрыемства выхаванцы атрымалі адказы на пытанні, якія іх цікавяць, знаходзілі шляхі выхаду з розных праблемных сітуацый, вучыліся адэкватна ацэньваць свае ўчынкі, замацоўвалі веды ў галіне права. Сустрэча аматараў футбола “Футбол – ты мір!” завяршыла дзень права.

ДЗЕНЬ ТУРЫЗМУ

“ЗНАХОДЛІВЫ ТУРЫСТ”

З бадзёрым настроем пачалі другі тыдзень выхаванцы лагера працы і адпачынку. З праполкай цукровых буракоў дзеці справіліся своечасова і без асаблівых праблем. У час працы асаблівая ўвага надавалася выкананню правілаў бяспекі, рэжыму працы і адпачынку. У дзень турызму падлеткі пабывалі ў ролі “знаходлівага турыста”, праявілі спрытнасць, лоўкасць, хуткасць у разнастайных і цікавых конкурсах турысцкай паласы “Пераправа”, “Лабірынт”, “Распальванне вогнішча”, у час спартыўнай эстафеты ”Турстарты”. Музычныя і артыстычныя здольнасці дзеці прадэманстравалі ў конкурсе “Знаўцы турыстычнай песні”. Выхаванцы памераліся сіламі ў сяброўскіх спаборніцтвах  па піянерболе.

ДЗЕНЬ  ЭКАЛОГІІ

“ЧЫСТАЯ БУДУЧЫНЯ – У ЧЫСТАЙ СУЧАСНАСЦІ”

Дзень экалогіі прайшоў пад дэвізам “Чыстая будучыня – у чыстай сучаснасці”. Пасля смачнага сняданку выхаванцы адправіліся на працу на праполку кармавых буракоў. Працавалі старанна і ахвотна, чаму спрыяла надвор’е: не было спякоты.

З задавальненнем хлопчыкі і дзяўчынкі прынялі ўдзел у брэйн-рынгу “Зямля – калыска чалавецтва”, мэта якога –  фарміраванне ў дзяцей беражлівых і адказных адносін да навакольнага асяроддзя, да прыроды. Творчыя здольнасці выхаванцы праявілі ў час працы ў экалагічнай майстэрні “Смецце смела пусцім у справу”.

ДЗЕНЬ ЗДАРОЎЯ

“МЫ ГАЛАСУЕМ ЗА ЗДАРОЎЕ!”

Дзень здароўя пачаўся з энергічнай зарадкі, якая настроіла падлеткаў на рабочы лад. Працоўная дзейнасць прайшла на палетках ААТ “Вішнявецкі-агра”: дзеці займаліся відавой праполкай збожжавых культур. У другой палове дня выхаванцы прынялі ўдзел у займальнай  віктарыне “Спорт, маладосць, здароўе”. Перад падлеткамі выступіла ўрач Вішнявецкай урачэбнай амбулаторыі Рачко Крысціна Сяргееўнана тэму “Беражы здароўе змалку!”. Таксама падрабязна расказала аб тым, як абараніцца ад COVID – 19. Сустрэча прайшла ў форме дыялогу. Дзеці актыўна ўдзельнічалі ў абмеркаванні праблемы ўмацавання і захавання здароўя, задавалі пытанні.Сяброўская сустрэча “Валейбол-шоу”не пакінула абыякавым нікога.

ДЗЕНЬ ПРАФАРЫЕНТАЦЫІ

“ВЫБАР ПРАФЕСІІ –  ВЫБАР БУДУЧЫНІ”

 Дзень прафарыентацыі прайшоў пад дэвізам “Выбар прафесіі – выбар будучыні”. З мэтай павышэння ўзроўню прафарыентацыйнай граматнасці падлеткаў, выхавання павагі да працы і розных прафесій для выхаванцаў была праведзена дзелавая гульня “Падарожжа ў свет прафесій”. Дзеці пазнаёміліся з многімі прафесіямі, а таксама здзейснілі экскурс ў мінулае і даведаліся, якім чынам вылучалася тая ці іншая прафесія на працягу часу. Асаблівую цікавасць у выхаванцаў выклікалі новыя прафесіі, якія запатрабаваныя на сучасным рынку працы.Конкурс калажоў “Прафесіі вакол нас” падагуліў атрыманыя веды. У  азартнай атмасферы дзеці згулялі ў настольныя гульні “ПрофільПлюс” і  “Проффарсайт”. Дзень прафарыентацыі прайшоў змястоўна і пазнавальна, дапамог выхаванцам знайсці адказы на пытанні, якія іх цікавяць па прафесіянальным самавызначэнні.

ДЗЕНЬ МАЛОЙ РАДЗІМЫ

“ЗЯМЛЯ, ДЗЕ ПАЧАЎСЯ ТВОЙ ЛЁС”

Трэці дзень працы лагера сустрэў дзяцей пахмурным і дажджлівым надвор’ем, але ранішняя гімнастыка ўзбадзёрыла. У сувязі з неспрыяльным надвор’ем выхаванцы не мелі магчымасці працаваць на полі, але работа знайшлася на тэрыторыі школы: дзеці праполвалі клумбы.

Пасля працы выхаванцы наведалі літаратурную гасцёўню “Куточак мой да скону дарагі”, пазнаёміліся з гістарычнымі легендамі і паданнямі, звязанымі з роднымі мясцінамі. Конкурс малюнкаў  “Мой родны кут, як ты мне мілы!” прайшоў творча і крэатыўна.

Інтэлектуальны шашачны турнір “Чорныя і белыя” адбыўся на свежым паветры.  Усе ўдзельнікі атрымалі зарад пазітыўных эмоцый і добрага настрою. Мацнейшымі ў турніры сталі Рачок М. і Вяршынін  У. Віншуем пераможцаў!

ДЗЕНЬ БЯСПЕКІ ЖЫЦЦЯДЗЕЙНАСЦІ

“БЯСПЕКА – УСЮДЫ, БЯСПЕКА – ЗАЎСЁДЫ!”

Дзень бяспекі жыццядзейнасці пачаўся з хвілінкі бяспекі “Правілы дарожнага руху”. У першай палове дня дзеці збіралі духмяную алычу ў садзе. Пасля абеду адбылася сустрэча з інспектарам групы прапаганды Стаўбцоўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Салей Вольгай Яўгеньеўнай “За бяспеку разам!” у межах рэспубліканскай акцыі “Канікулы без дыму і агню”, якая правяла навучанне правіламбяспечных паводзін у надзвычайных сітуацыях, звярнула ўвагу на неабходнасць выканання правілаў пажарнай бяспекі. У час гульні-практыкума “Жыццё, поўнае небяспечнасцей” выхаванцы замацавалі атрыманыя веды. Дзеці атрымалі на памяць прафілактычныя памяткі і буклеты “МНС Беларусі. Дапамога побач”.

         Завяршыўся  дзень сяброўскімі спаборніцтвамі па дартсе “Самы трапны”.

ДЗЕНЬ АДКРЫЦЦЯ ЛАГЕРНАЙ ЗМЕНЫ

“ПРЫВІТАННЕ, ЛАГЕР “МАРА”!”

Першы дзень работы аздараўленчага лагера працы і адпачынку “Мара” прайшоў пад дэвізам “Прывітанне, лагер “Мара”!”. У гэты дзень асаблівая ўвага выхаванцаў была скіравана на выкананне правілаў бяспечных паводзін у час работы лагера. Пачалі працоўную дзейнасць дзеці ў садзе ААТ “Вішнявецкі-агра”, дзе збіралі ўраджай алычы.

 

 

ПЛАН  ВЫХАВАЎЧАЙ РАБОТЫ АЗДАРАЎЛЕНЧАГА ЛАГЕРА ПРАЦЫ І АДПАЧЫНКУ “МАРА”

ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ, ЯКІЯ МАЮЦЬ ПАТРЭБУ Ў АЗДАРАЎЛЕННІ

 

Перыяд работы: з 27.07.2020  па 15.08.2020

Колькасць дзяцей: 10

Мэта: арганізацыя працы і  адпачынку, аздараўлення і інтэлектуальнага развіцця навучэнцаў школы ў летні час.

Задачы:

стварыць спрыяльныя ўмовы для якаснага адпачынку і аздараўлення вучняў;

фарміраваць навыкі здаровага ладу жыцця і культуру бяспечнай жыццядзейнасці;

прывіваць любоў да Радзімы, беражлівыя адносіны да роднай зямлі;

развіваць у навучэнцаў працоўныя ўменні і навыкі, творчыя здольнасці інтэлектуальнага, эстэтычнага і гульнявога характару.

Дата

Назва мерапрыемства

 

Адказныя

27.07.2020

 

Дзень адкрыцця лагернай змены

“Прывітанне, лагер “Мара”!”

1.               Урачыстае адкрыццё лагера працы і адпачынку “МАРА”

2.               Прафілактычная гутарка “Бяспечнае лета” (навучанне правілам бяспечных паводзін вучняў у час работы лагера)

3. Калектыўная творчая справа “Вось мы якія” (афармленне атраднага вугалка)

4. Конкурсна-забаўляльная праграма “Зорная гадзіна”

 

 

Ярашэвіч В.У.

Грышан Н.К.

28.07.2020

 

Дзень бяспекі жыццядзейнасці

“Бяспека – усюды,

 бяспека – заўсёды!”

1.                Гульня-практыкум “Жыццё, поўнае небяспечнасцей”

2.                Сустрэча з інспектарам групы прапаганды Стаўбцоўскага РАНС Салей В.Я. “За бяспеку разам!”

3. Сяброўскія спаборніцтвы па дартсе “Самы трапны”

 

 

 

Супрун А.А.

Бараноўская М.С.

 

 

29.07.2020

 

Дзень малой Радзімы

“Зямля, дзе пачаўся твой лёс”

1. Літаратурная гасцёўня “Куточак мой да скону дарагі”

2. Конкурс малюнкаў  “Мой родны кут, як ты мне мілы!”

3. Шашачны турнір “Белыя і чорныя”

 

 

Ярашэвіч В.У.

Супрун А.А.

 

30.07.2020

 

Дзень прафарыентацыі

“Выбар прафесіі – выбар будучыні”

1. Дзелавая гульня “Падарожжа ў свет прафесій”

2. Конкурс калажоў “Прафесіі вакол нас”

3. Настольныя гульні “ПрофільПлюс”, “Проффарсайт”

 

 

Бараноўская М.С.

Грышан Н.К.

 

31.07.2020

 

Дзень здароўя

“Мы галасуем за здароўе!”

1. Віктарына “Спорт, маладосць, здароўе”

2. Прафілактычная гутарка «Як абараніцца ад COVID – 19»

3. Сустрэча з урачом Вішнявецкай урачэбнай амбулаторыі Рачко К.С. “Беражы здароўе змалку!”

4. Сяброўская сустрэча “Валейбол-шоу”

 

 

Грышан Н.К.

Ярашэвіч В.У.

 

01.08.2020

 

Дзень экалогіі

“Чыстая будучыня –

 у чыстай  сучаснасці”

1. Брэйн-рынг “Зямля – калыска чалавецтва”

2. Экалагічная майстэрня “Смецце смела пусцім у справу”

3. Працоўны дэсант да помніка воінам-вызваліцелям

 

 

 

Супрун А.А.

Бараноўская М.С.

 

03.08.2020

 

Дзень турызму

“Знаходлівы турыст”

1. Спартыўная эстафета “Турстарты”

2. Конкурс “Знаўцы турыстычнай песні”

3. Сяброўскія спаборніцтвы па піянерболе

 

 

Грышан Н.К.

Ярашэвіч В.У.

 

04.08.2020

 

Дзень права

“Мае правы – мая свабода”

1. Круглы стол “Закон і сумленне”

2. Сустрэча з інспектарам ІСН Стаўбцоўскага РАУС Азановічам М.В. “Адміністратыўная і крымінальная адказнасць непаўналетніх”

3.  Сустрэча аматараў футбола “Футбол – ты мір!”

 

 

Бараноўская М.С.

Супрун А.А.

 

05.08.2020

 

Дзень добрых спраў

“Тварыць дабро на ўсёй Зямлі”

1. Шчырая гутарка “Нашы вечныя каштоўнасці”

2. Калектыўная творчая справа “Дрэва добрых спраў”

3. Акцыя “Міласэрнасць” (аказанне шэфскай дапамогі састарэлым людзям і ветэранам Вялікай Айчыннай вайны)

 

 

Бараноўская М.С.

Грышан Н.К.

 

06.08.2020

 

Дзень творчасці

“Стварай, выдумляй, спрабуй!”

1.               Спартыўна-гульнявы круіз “Вакол свету за адзін дзень”

2.               Конкурс сцэнічных мініяцюр “Крэатыўныя рабяты”

3. Шахматны турнір “Адважная пешка”

 

 

Супрун А.А.

Ярашэвіч В.У.

 

07.08.2020

 

Дзень адкрыццяў

“Што? Дзе? Калі?”

1. Завочнае падарожжа “Сем цудаў Беларусі”

2. Гульнявая пляцоўка “Карагод беларускіх гульняў”

3. Сустрэча аматараў тэніса “Залатая ракетка”

 

 

Супрун А.А.

Бараноўская М.С.

 

08.08.2020

 

Дзень патрыятызму

“Беларусь – дяржава-заснавальнік ААН”

1. Пазнавальная гутарка “Дзейнасць Рэспублікі Беларусь у ААН”

2. Інфарм-дайджэст “75 гадоў міру і бяспекі”

3.  Працоўны дэсант “За чысціню школьнай тэрыторыі!”

 

 

Ярашэвіч В.У.

Грышан Н.К.

 

 

10.08.2020

 

Дзень прафілактыкі дрэнных звычак

“Дрэнныя звычкі – не мае сястрычкі!”

1. Інтэрактыўная гульня “Злосныя ворагі здароўя”

2. Відэалекторый “Мы – за здаровы лад жыцця!” (прагляд відэаролікаў  па прафілактыцы курэння, алкагалізму, наркаманіі, таксікаманіі)

3. Спаборніцтвы па скачках на скакалцы “Вясёлая скакалка”

 

 

Бараноўская М.С.

Супрун А.А.

 

11.08.2020

 

Дзень спорту

“Ад вясёлых стартаў –

да алімпійскіх вяршынь!”

1. Эстафета “Ад Спартландыі – да Алімпіі”

2. Адкрыты мікрафон “Мой любімы від спорту”

3. Гадзіна рухомых гульняў “Моцныя і смелыя”

 

 

 

Грышан Н.К.

Ярашэвіч В.У.

 

12.08.2020

 

Дзень гонару

“Вялікай Перамозе – 75”

1.  Вусны часопіс “Трагічныя і гераічныя старонкі вайны”

2. Гутарка “Героям вайны – паклон і памяць пакаленняў!”

3. Прагляд мастацкага фільма “Брэсцкая крэпасць”

 

 

Грышан Н.К.

Бараноўская М.С.

 

13.08.2020

 

Дзень кнігі

“Хто чытае кнігі –

той з “вышэйшай” лігі!”

1. Пазнавальная гадзіна “Да кнігі і чытання праз дасуг і зносіны”

2. Кругавая гутарка “Юбілейныя даты беларускіх пісьменнікаў і паэтаў”

3. Турнір па бадмінтоне “Хуткі валанчык”

 

 

 

Ярашэвіч В.У.

Супрун А.А.

 

14.08.2020

Дзень дзяржаўнай сімволікі

“У сімвалах – гісторыя краіны”

1. Інтэлектуальная гутарка “Дзяржаўныя сімвалы Беларусі”

2. Музычная гадзіна “Вянок беларускіх песень”

3. Спаборніцтвы па міні-футболе “Скураны мяч”

 

 

Супрун А.А.

Бараноўская М.С.

 

 

15.08.2020

 

Дзень беражлівасці

“Беражлівасць лепш за багацце”

1.               Гульня “Горад эканоміі”

2.                Лагерны агеньчык “Мы не развітваемся, а гаворым: “Да сустрэчы!” (падвядзенне вынікаў работы лагера “Мара”)

3. Флэшмоб “Разам радуемся лету!”

 

 

Ярашэвіч В.У.

Грышан Н.К.

 

ВЯСЁЛКАВАЕ ЛЕТА

Гасцінна адчыніў дзверы 1 чэрвеня 2020 года для навучэнцаў 1 – 6 класаў прышкольны аздараўленчы летнік “Вясёлка”. Хлопчыкі і дзяўчынкі стануць актыўнымі ўдзельнікамі творча-гульнявога праекту “Вясёлкавае лета дзень за днём”: змогуць цікава і карысна правесці свой вольны час, адпачыць, набрацца сіл, аздаравіцца, удзельнічаючы ў разнастайных па змесце і форме правядзення выхаваўчых і фізкультурна-аздараўленчых мерапрыемствах.

 

 

ДЗЕНЬ ТВОРЧАСЦІ

 

У гэты дзень лагернай змены ніхто не сумаваў. Самыя разнастайныя творчыя здольнасці змаглі праявіць выхаванцы, удзельнічаючы ў конкурсна-забаўляльнай праграме “Хвіліна славы” (2 атрад), творчай майстэрні “Папяровыя цуды сваімі рукамі” (1 атрад), конкурсе малюнкаў “Мой любімы Вішнявец” (3 атрад).

 

 

ДЗЕНЬ ТУРЫСТА

 

Конкурс турыстаў “Наперад, рамантыкі!” і сапраўдная паласа перашкод на турысцкай сцяжынцы чакала выхаванцаў летніка ў чарговы дзень змены. Дзень прайшоў цікава і насычана, выхаванцы атрымалі шмат уражанняў і станоўчых эмоцый

ДЗЕНЬ ПРЫГОД

 

Дзень выдаўся і сапраўды прыгодніцкі: гульня-падарожжа ў краіну Мульці-пульці  настроіла выхаванцаў 3 атрада на вясёлы казачны лад, гульня-спаборніцтва “Прыгоды піратаў” падбадзёрвала і не дала сумаваць выхаванцам 2 атрада, а 1 атрад здзейсніў віртуальнае падарожжа “Турызм і людзі”.

 

ДЗЕНЬ ВЕТЛІВАСЦІ

На ўрок добрых манер “У царстве ветлівасці і дабрыні” былі запрошаны выхаванцы летніка ў  спякотны чэрвеньскі дзень, дзе абагулілі і замацавалі паняцці “чароўныя словы”, “добрыя справы і ўчынкі”, “узаемапавага”, “чуллівасць”, “тактоўнасць” і іншыя. Вучыліся ветлівасці разам з казачнымі героямі падчас пазнавальна-забаўляльнай праграмы “Калі вы ветлівыя…”, займальнага падарожжа па “Краіне ветлівасці і дабрыні ”.

 

ДЗЕНЬ СЯБРОЎСТВА

Конкурсна-гульнявая праграма паклікала выхаванцаў летніка на планету Сяброўства, дзе ў маленькіх падарожнікаў развівалі пачуццё калектывізму і сяброўства. Паўтарыць правілы сяброўства, знайсці выйсце з розных спрэчных сітуацый, выхоўваць якасці сапраўднага сябра дапамагалі гадзіна зносін “Нам без сяброўства не пражыць, сяброўствам трэба даражыць!”, гульнявая праграма “Дружны карагод”.

 

 

ДЗЕНЬ ГУЛЬНІ

 

прайшоў весела і цікава. Кругавая гутарка аб любімых цацках і гульнях незаўважна перайшла ў гульнявую праграму “Прывітанне, гульня!” (3 атрад), якую прадоўжыла  пазнавальна-гульнявая праграма “Гульні нашых бабуль” (2 атрад). Выхаванцы 1 атрада сталі актыўнымі ўдзельнікамі інтэлектуальнай гульні “Разумнікі і разумніцы”.

ДЗЕНЬ КАЗАК

Сустрэча з казкай у тэматычны лагерны дзень для выхаванцаў 3 атрада пачалася з літаратурнага рынга “Казачны дзянёк”. Эстафету  інтэлектуальных гульняў прадоўжылі выхаванцы 2 атрада сваёй гульнёй “Чароўныя кнігі дзяцінства”, падчас якой праявілі эрудыцыю і начытанасць. Казачнай спартландыяй завяршылі “казачны” дзень выхаванцы 1 атрада.

ДЗЕНЬ ПРАФІЛАКТЫКІ ДРЭННЫХ ЗВЫЧАК

 

На папярэджанне распаўсюджання дрэнных звычак сярод дзяцей, прапаганду здаровага ладу жыця былі накіраваны прафілактычныя мерапрыемствы: гадзіна зносін “Гэтыя карысныя і шкодныя звычкі”, дыскусія “Здароўе даражэй за золата”, эстафета “НЕ – дрэнным звычкам!”.

ДЗЕНЬ ДКРЫЦЦЯЎ

Да Сусветнага дня абароны навакольнага асяроддзя быў прымеркаваны дзень адкрыццяў. Падарожжа ў невядомае і цікавае пачалося гульнявой праграмай “Ключы ад лета”, прадоўжылася пазнавальнай гульнёй “Восьмае цуда свету”. Выхаванцы пазнаёміліся з найбольш цікавымі прадстаўнікамі расліннага і жывёльнага свету, папоўнілі свой экаслоўнік, пранікліся экалагічнымі праблемамі планеты, не забыліся ўзгадаць прыродныя цуды Беларусі і роднага краю. Спартыўная гадзіна “Скакалка, абруч і мы – лепшыя сябры” на свежым паветры пад чэрвеньскім сонейкам разнастаілі адпачынак дзяцей.

ДЗЕНЬ ЗДАРОЎЯ

Аб беражлівых адносінах да здароўя, культуры здаровага ладу жыцця, негатыўным стаўленні да дрэнных звычак ішла гаворка з выхаванцамі атрада “Праменьчыкі” падчас гадзіны здароўя “І летам, і зімой са спортам сябруем і гульнёй!”. Актыўны ўдзел прынялі выхаванцы атрада “Усмешка” ў конкурсна-гульнявой праграме “Хто за здаровы лад жыцця?”. А пацвердзіць свае сур’ёзныя адносіны да здароўя і здаровага ладу жыцця выхаванцы атрада “Крынічка” змаглі падчас правядзення квэст-гульні “Здароўе захавай – пра беды забывай!”

ДЗЕНЬ БЯСПЕКІ ЖЫЦЦЯДЗЕЙНАСЦІ

 

“Вясёлае лета – бяспечнае лета!” – пад такім дэвізам прайшоў наступны дзень лагернай змены. Падчас  інтэлектуальнай гульні “Бяспечнае лета” выхаванцы абагулілі і замацавалі свае веды аб бяспечных і адказных паводзінах у перыяд летніх канікул, паўтарылі правілы і знакі дарожнага руху, меры супрацьпажарнай бяспекі,  актыўна ўдзельнічаючы ў гульні па станцыях “Азбука бяспекі”, праявілі лоўкасць, спрыт, кемлівасць і творчую актыўнасць у “карагодзе бяспечных гульняў”, здзейснілі пазнавальнае падарожжа ў краіну Гігіенію, надаўшы асаблівую ўвагу навучанню рэспіраторнаму этыкету.

ДЗЕНЬ АБАРОНЫ ДЗЯЦЕЙ

 

Забаўляльна-гульнявымі праграмамі “Свята лета сустракаем, Дзень абароны дзяцей адзначаем!”, “Краіна майго дзяцінства”, конкурсам “Калі на планеце гаспадары – дзеці!..”, прымеркаванымі да Міжнароднага дня абароны дзяцей, распачаў сваю работу аздараўленчы летнік “Вясёлка”. Выхаванцы летніка   ўдзельнічалі ў шматлікіх цікавых творчых конкурсах і рухомых гульнях, прадэманстравалі сваю вынаходлівасць, кемлівасць, спрытнасць, творчыя здольнасці і артыстызм.

На працягу дня гучалі музыка, песні, жарты і звонкі дзіцячы шчаслівы смех.