Осенние каникулы

Мы сваёй Радзімы дзеці – беларусяняты!

 

У перыяд асенніх канікул з 31 кастрычніка па 5 лістапада ва ўстанове адукацыі распачне сваю працу аздараўленчы лагер “Вясёлка” з дзённым знаходжаннем дзяцей для навучэнцаў 1 – 4 класаў.

Падчас аздараўлення прадугледжана рэалізацыя творча-гульнявога праекту “Беларусяняты”. Напрацягу шасці дзён выхаванцы, удзельнічаючы ў шматлікіх разнастайных па форме і зместу выхаваўчых мерапрыемствах, прымеркаваных да пэўнага тэматычнага дня, пазнаёмяцца з асобнымі характэрнымі рысамі нашай краіны, каб напрыканцы лагернай змены сказаць:  “Мы ведаем пра сваю зямлю не вельмі шмат, але дастаткова, каб з гонарам звацца беларусянятамі!” 

ДЗЕНЬ ПЕРШЫ

 31.10.2022

 

БЕЛАРУСЬ ГІСТАРЫЧНАЯ.

БЕЛАРУСЬ ТУРЫСТЫЧНАЯ

 

“Нам, нашчадкам, дадзена Радзіма ад дзядоў і прадзедаў!”

 

На пашырэнне далягляду выхаванцаў аб гісторыі роднага краю, паглыбленне ведаў аб гістарычных і культурных мясцінах Беларусі, далучэнне да гістарычнай і культурнай спадчыны Радзімы была накіравана гульня-падарожжа “Зямля Беларусі”. Прыроднымі ландшафтамі, гарадамі і паселішчамі, гістарычнымі і культурнымі мясцінамі, а таксама знакамітымі землякамі славяцца землі Беларусі – да такой высновы прыйшлі навучэнцы падчас краязнаўчай вандроўкі, а кемлівасць і дапытлівасць праявілі, удзельнічаючы ў пазнавальнай гульніТрадыцыі і звычаі беларускага народа.

Пасля інтэлектуальных заняткаў выхаванцы з задавальненннем  бавілі свой вольны час на свежым паветры, вандравалі па родных ваколіцах.

Напрыканцы дня ў лагер наведаліся члены школьнага атрада юных інспектараў руху, правялі інтэрактыўную гутарку-віктарыну “Правілы дарожныя выконваць трэба кожнаму”, уручылі кожнаму выхаванцу флікер.

У межах аднаго дня дзеці і выхавацелі змаглі здзейсніць гістарычна-турыстычную вандроўку ў часе і прасторы – і  ніхто ў гэты день не сумаваў!

ДЗЕНЬ ДРУГІ

 01.11.2022

 

БЕЛАРУСЬ ПРАЦОЎНАЯ,

БЕЛАРУСЬ СТАРАННАЯ

 

“А ў няўмечкі не баляць ні ручкі, ні плечкі

Аб гісторыі рамёстваў, працоўных традыцыях, дасягненнях беларусаў ішла гаворка ў другі дзень лагернай змены. З вялікім жаданнем і задавальненнем дзеці ўдзельнічалі ў пазнавальнай гульні Мы працу ўсхваляем і працай славім Беларусь, творчай майстэрні “Асенні ўбор маёй Радзімы, здзейснілі віртуальную экскурсію  “Прадпрыемствы нашай краіны. Дзень прайшоў насычана і разнастайна.

ДЗЕНЬ ТРЭЦІ

02.11.2022

 

БЕЛАРУСЬ ЗДАРОВАЯ,

БЕЛАРУСЬ СПАРТЫЎНАЯ

 

 “Здаровы я – здаровая краіна”

 

З прагляду і абмеркавання відэароліка Па краіне Здароўя пачаўся чарговы тэматычны дзень лагернай змены. Затым выхаванцы адлюстроўвалі свае ўражанні ў малюнках на тэму “Мы – за здаровы лад жыцця!”, далей працягвалі цікавае і карыснае падарожжа ў краіну спорту і здароўя падчас спартыўна-гульнявой праграмы Будзь здароў на сто гадоў!, актыўна ўдзельнічаючы ў самых разнастайных цікавых конкурсах-спаборніцтвах, выконваючы інтэлектуальныя і творчыя заданні. 

Вось так – дружна, смела, з аптымізмам – прызвычайваліся выхаванцы да здаровага ладу жыцця.

ДЗЕНЬ ЧАЦВЁРТЫ

03.11.2022

 

БЕЛАРУСЬ МАСТАЦКАЯ

 

 “Як песня народа, неўміручы наш Колас!”

 

Сцежкамі Коласа па коласаўскім адрасам віртуальна вандравалі выхаванцы лагера ў юбілейны дзень нараджэння нашага славутага земляка. Пранікнуўшыся пачуццём гонару, з любоўю да роднай мовы і інтарэсам да народных традыцый, фальклору прынялі ўдзел у конкурсе эрудытаў “Лепшы знаўца казак”. Завяршыўся дзень развучваннем беларускіх народных гульняў.

 

ДЗЕНЬ ПЯТЫ

04.11.2022

 

БЕЛАРУСЬ ЗАПАВЕДНАЯ

 

 “Усё: ад зор высокіх і да рос – твая Беларусь”

 

Запаведнымі сцежкамі Беларусі  падарожнічалі выхаванцы ў пяты дзень лагернай змены. Перагарнулі старонкі Чырвонай кнігі Беларусі, шукалі адказы на пытанні аб жывёльным і раслінным свеце роднага краю падчас пазнавальнай гульні “Край наш – сінявокая Беларусь, прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў “Карта Беларусі”. А яшчэ весела, цікава і карысна правялі час, удзельнічаючы ў рухомых гульнях на свежым паветры.