Зимние каникулы

Дзень чацвёрты

ПІК АКТЫЎНАСЦІ

 

Дэвіз дня: Будзеш моцным, будзеш лоўкім

з фізкультурнай падрыхтоўкай!

 

Інтэрактыўная віктарынай “Сто пытанняў пра здароўе” пачалі выхаванцы наступны дзень тэматычнай лагернай змены. Прадоўжылі ўдзелам у навагоднім прадстаўленні ў раённым цэнтры культуры. І завяршылі конкурсна-гульнявой праграмай “Забавы матулі Зімы”.

Дзень трэці

ЗАЛІЎ ГІГІЕНЫ

 

Дэвіз дня: У чысціні жыць – здаровым быць!

Азбуку чысціні і здароўя працягвалі спасцігаць выхаванцы ў чарговы дзень лагернай змены.

Аднак галоўным зместам дня стаў доўгачаканы навагодні ранішнік “Прывітанне, 2023 Новы год!” Дружна і весела, песнямі і танцамі, з казачнымі пераўтварэннямі і прыгодамі віталі набліжэнне Новага года выхаванцы.

Дзень другі

АКІЯН ЗАДАВАЛЬНЕННЯ

 

Дэвіз дня: Не ўсё, што модна, для ежы годна!

Да важных вывадаў аб узаемасувязі харчавання і здароўя прыйшлі выхаванцы падчас пазнавальнай гадзіны “Піраміда харчавання” і хвілінкі здароўя “Здаровае харчаванне – здаровыя зубы”.

Актыўна і весела правялі час, удзельнічаючы ў гульнявой праграме  “Сумаваць няма калі!..”

Паспелі наведаць навагодняе прадстаўленне ў раённым цэнтры культуры г. Стоўбцы.

Дзень першы 26.12.2022

ВОСТРАЎ БЯСПЕКІ

Дэвіз дня: Жыццё адно – шануй яго!

У першы дзень лагернай змены “Планета здароўя” выхаванцы сталі актыўнымі ўдзельнікамі інтэрактыўнай віктарыны “Знае кожны: бяспека – гэта важна!”, пазнавальна-займальнай гадзіны “Пакарміце птушак зімой!”, актыўнага адпачынку “Карусель бяспечных гульняў”.

У лагеры пануе атмасфера чакання навагодніх святаў, цудаў і падарункаў.

Цікавага падарожжа на планету Здароўя!

З 26 па 31 снежня 2022 года ў перыяд зімовых канікул на базе Дзяржаўнай установы адукацыі “Вішнявецкая сярэдняя школа” распачне сваю працу аздараўленчы лагер “Вясёлка”.

Навучэнцы 1 – 4 класаў стануць актыўнымі ўдзельнікамі творча-гульнявога праекту “Планета Здароўя”: здейсняць унікальнае падарожжа на востраў Бяспекі, павандраваўшы па акіяне Задавальнення, трапяць у заліў Гігіены, наведаюць пік Актыўнасці і мыс Пажаданняў, атрымаюць пры гэтым сапраўдны вадаспад Пачуццяў.

Хутчэй бы прыйшлі канікулы!