Субботний калейдоскоп

ДЗЕНЬ УЗАЕМАДЗЕЯННЯ З СЯМ'ЁЙ

23.09.2023

 

Насычанай і разнастайнай на мерапрыемствы і падзеі выдалася чарговая тэматычная школьная субота.

Аб сакрэтах сямейнага шчасця даведаліся вучні 5 – 8 класаў падчас інтэрактыўнага занятка; адкрыты дыялог дапамог старшакласнікам засвоіць паняцці “шлюб” і “сям’я”.

У першую сямейную суботу адкрыў свае дзверы і “Бацькоўскі ўніверсітэт”: законныя прадстаўнікі вучняў 3-га і 11-га класаў абмяркоўвалі актуальныя пытанні навучання і выхавання.

Лепшыя спартсмены школы прынялі ўдзел у Рэспубліканскім трэйлавым забезе “Шляхамі Коласа”.

Асеннія забавы чакалі вучняў на традыцыйнай суботняй спартландыі.

ПРАФАРЫЕНТАЦЫЙНАЯ СУБОТА

ДЗЕНЬ ПРАЦОЎНАГА І ПРАФЕСІЙНАГА ВЫХАВАННЯ

16.09.2023

 

«Прафесій добрых на свеце не злічыць!» - да такой высновы прыйшлі навучэнцы 2 – 4 класаў падчас пазнавальнай прафарыентацыйнай гадзіны, вучні 5 – 8 класаў і старшакласнікі ў ходзе інтэлектуальных гульняў «У свеце прафесій» і «На парозе дарослага жыцця».

А напярэдадні Дня народнага адзінства арганізавалі на школьным стадыёне патрыятычны заБег «Усе на старт!».

ЗДАРОВАЯ СУБОТА

ДЗЕНЬ ПРАПАГАНДЫ ЗДАРОВАГА ЛАДУ ЖЫЦЦЯ

09.09.2023

 

Па сцяжынках здароўя падарожнічалі вучні пачатковых класаў у другую школьную тэматычную суботу. Здаровы стыль жыцця выбралі падчас гадзіны карысных парад навучэнцы 5 – 8 класаў, сакрэты здаровага харчавання абмеркавалі ў праблемнай лабараторыі старшакласнікі.

А ўсіх разам сабраў школьны стадыён на спартыўнае свята “Спартландыя крочыць па планеце!”.

ПАТРЫЯТЫЧНАЯ СУБОТА

Дзень грамадзянскага і патрыятычнага,

духоўна-маральнага выхавання

02.09.2023

На фарміраванне грамадзянскасці і нацыянальнай самасвядомасці навучэнцаў, выхаванне патрыятызму, пачуцця гонару за сваю Радзіму, свой народ, развіццё жадання вывучаць гістарычнае мінулае сваёй краіны былі накіраваны выхаваўчыя мерапрыемствы першай школьнай суботы: гістарычная віктарына «Славутыя сыны Беларусі» (5 – 8 кл.), бібліяграфічны агляд «Асветнікі зямлі беларускай» (9 – 11 кл.), гадзіна актыўнага адпачынку «Гульні дзяцей беларусаў» (2 – 4 кл.), прымеркаваныя да Дня беларускага пісьменства.

І якая ж субота без фізкультурна-аздараўленчай работы?! Спартландыя «Ура! Школьная пара!» нікому не дала пайсці са школьнага двара.